Перайсці да зместу

Раманавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынастыя Раманавых)
Раманавы
Краіна Расійская імперыя
Родапачынальны дом Андрэй Іванавіч Кабыла
Заснавальнік Міхаіл Фёдаравіч Раманаў
Апошні кіраўнік Мікалай II Аляксандравіч
Цяперашні глава Марыя Уладзіміраўна Раманава ці Мікалай Раманавіч Раманаў
Год заснавання 1613
Зрушэнне 1917
Малодшыя лініі
Тытулы

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раманавы — рускі баярскі род, які насіў такое прозвішча з канца XVI стагоддзя, з 1613 — дынастыя рускіх цароў і з 1721 года — імператараў усерасійскіх, а пасля — цароў Польшчы, вялікіх князёў Літвы і Фінляндыі, герцагаў Альденбурга і Гольштэйн-Готарпа і вялікіх магістраў Мальтыйскага Ордэна. Прамая галіна роду Раманавых на ўсерасійскім троне спынілася пасля смерці імператрыцы Лізаветы Пятроўны, з 5 студзеня 1762 г імператарскі трон перайшоў да дынастыі Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, сыну Ганны Пятроўны і герцага Карла-Фрыдрыха Гольштэйн-Готарпскага, паводле дынастычнага дагавора іх сын Карл Петэр Ульрых Гольштэйн-Готарпскі (будучы імператар усерасійскі Пётр III) прызнаваўся членам імператарскага Дома Раманавых. Такім чынам, па генеалагічных правілах імператарскі род (дынастыя) называецца Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, а імператарскі дом — Раманавых.