Перайсці да зместу

Дуброва (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203836018
Дуброва на карце Беларусі ±
Дуброва (Брагінскі раён) (Беларусь)
Дуброва (Брагінскі раён)
Дуброва (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Дуброва (Брагінскі раён)

Дубро́ва — былая вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

За 20 км на ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля.

Водная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны рог», працавала гамарня. У 1940 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 1 жыхар��. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

  • 2004 год — жыхароў няма.
  • 1850 год — 22 двары, 153 жыхара.
  • 1908 год — 30 двароў, 181 жыхар.
  • 1940 год — 41 двор.
  • 1959 год — 172 жыхара (паводле перапісу).
  • 1980-я — жыхары пераселены.

Зноскі

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0