Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт
Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт (ДГУ) | |
---|---|
Дніпровський гуманітарний університет | |
Арыгінальная назва | Дніпровський гуманітарний університет |
Міжнародная назва | Dniprovskii University of the Humanities |
Заснаваны | 2003 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Студэнты | 1 500 |
Дактары | 17 |
Юрыдычны адрас | вул. Арлоўская 1Б, 49064 г. Дніпро, Украіна |
Сайт | dgu.com.ua |
Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 26 мая 2003 года як Днепрапятроўскі гуманітарны ўніверсітэт. У 2003-2011 гадах універсітэт працаваў на матэрыяльнай базе Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў. З 2011 года адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўласным чатырохпавярховым будынку, у якім маюцца канферэнц і актавая залы, лекцыйныя залы і навучальныя аўдыторыі, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўная і трэнажорная залы, камп'ютарныя класы з сучасным абсталяваннем і доступам да інтэрнэту, буфет-сталовая і інш. Агульная плошча матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта складае 12376,8 м2.
Адукацыйны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 17 дактароў навук, прафесараў і 36 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Удзельная вага спецыялістаў з навуковымі ступенямі і званнямі сярод навукова-педагагічных работнікаў складае больш за 75 %.
Універсітэт акрэдытаваны на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў сферы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Міністэрства адукацыі і навукі Украіны для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Правазнаўства», «Турызм», «Гатэльна-рэстаранная справа» на першым (бакалаўр) узроўні, другім (магістр) узроўні і па адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўню спецыяліста.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрыдычны факультэт
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт турызму і гатэльна-рэстараннай справы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт установы Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх