Перайсці да зместу

Дафніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дафніі

Дафнія звычайная (Daphnia pulex)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphnia O. F. Müller, 1785

Падроды
  • Australodaphnia
  • Ctenodaphnia
  • Daphnia
  • Hyalodaphnia

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83873
NCBI  6668
EOL  46946578
FW  284820

Дафніі, вадзяныя блохі (Daphnia) — род прэснаводных беспазваночных жывёл надатрада галінаставусыя (Cladocera).

Цела (даўжыня 0,7—6 мм) укрыта празрыстай акругленай двухстворкавай хіцінавай ракавіай, створкі якой злучаныя на спіне. На галаве маецца шчыток з дзюбай і фасетачнае вока, а ў некаторых і наўпліяльнае вока. Вусікі (антэны) — органы пачуцця і перамяшчэння. Грудзі складаюцца з 4—6 сегметнаў, кожны з парай ног.

У сусветнай фауне адзначана каля 150 відаў, пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. Дафніі жывуць у азёрах, сажалках, часовых вадаёмах, плыткіх затоках рэк; утвараюць значную частку планктону. На Беларусі найбольш трапляюцца дафнія звычайная (Daphnia pulex) і дафнія даўгахвостая (Daphnia longispina).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жывяцца бактэрыямі, аднаклетачнымі водарасцямі, прасцейшымі, раслінным дэтрытам.

Раздзельнаполыя. Летнія пакаленні прадстаўлены толькі самкамі, якія размнажаюцца без апладнення (партэнагенетычна); восенню з'яўляюцца і самцы, адбываецца апладненне, самкі адкладаюць 1 або 2 аплодненыя яйцы, пакрытыя тоўстай абалонкай. Гэтыя яйцы зімуюць, вясной з іх развіваюцца самкі.

Служаць кормам рыбам і іх маляўкам, дафній штучна гадуюць на корм рыбам. Дафніі — прамежкавыя гаспадары некаторых чарвей, якія паразітуюць у дарослым стане ў розных пазваночных жывёл, у тым ліку ў хатніх качках.