Грэта Тунберг
Грэта Тунберг | |
---|---|
шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg[8] |
Род дзейнасці | абаронца навакольнага асяроддзя |
Дата нараджэння | 3 студзеня 2003[1][2][…] (21 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Svante Thunberg[d][4][5] |
Маці | Малена Эрнман[6][7][…] |
Узнагароды і прэміі |
Goldene Kamera[d] (30 сакавіка 2019) Rachel Carson Prize[d] (22 сакавіка 2019) About You Awards[d] (18 красавіка 2019) Пасол сумлення[d] (7 чэрвеня 2019) Fellow of the Royal Scottish Geographical Society[d] (12 ліпеня 2019) Geddes Environment Medal[d] (12 ліпеня 2019) Honorary doctor of the University of Mons[d] (10 кастрычніка 2019) 100 жанчын (2019) Асоба года па версіі часопіса «Time»[d] (11 снежня 2019) Human Act Award[d] (2020) Prix Liberté[d] (21 ліпеня 2019) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэта Цінцін Элеанора Эрнман Тунберг (шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg; нар. 3 студзеня 2003, Стакгольм) — шведская школьніца, экалагічны актывіст. У 15 гадоў пачала пратэставаць каля шведскага парламента з плакатам «Школьная забастоўка за клімат», заклікаючы да хуткіх дзеянняў па барацьбе са зменай клімату ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем. Яе дзеянні знайшлі водгук па ўсім свеце, спарадзіўшы шматлікія масавыя мерапрыемствы, вядомыя як «школьныя забастоўкі за клімат», або «пятніцы за будучыню».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 3 студзеня 2003 года ў Стакгольме. Маці Малена Эрнман — шведская оперная спявачка, бацька — акцёр Свантэ Тунберг.
Па словах Грэты, у 11 год яна перажыла дэпрэсію, а пазней ёй быў пастаўлены дыягназ сіндром Аспергера, абсесіўна-кампульсіўны разлад[9].
На канфэрэнцыі TEDx у лістападзе 2018 года Грэта сказала, што ўпершыню пачула пра змены клімату ў 8 год, але не магла зразумець, чаму ніхто не спрабуе штосьці з гэтым рабіць[10].
Школьніца Грэта Тунберг стала вядомая тым, што натхніла людзей па ўсім свеце на «школьныя забастоўкі», ідэя якіх у тым, што па пятніцах замест урокаў школьнікі выходзяць на вуліцы, імкнучыся прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці да праблемы клімату.
У верасні 2019 года шведка выступіла на саміце па клімаце ў ААН. У сваёй прамове яна абвінаваціла палітыкаў у тым, што яны пазбавілі яе пакаленне дзяцінства, бо перадалі яму ўсе назапашаныя ў чалавецтва праблемы, звязаныя са зменамі клімату, і пераклалі на яго плечы іх рашэнне[11][12]. У сваю чаргу крытыкі кліматычнага руху сумняваюцца ў кампетэнтнасці 16-гадовага дзіцяці без развітога крытычнага мыслення публічна судзіць пра такія складаныя пытанні, як кліматычныя змены[13].
Слоўнік Колінза англійскай мовы назваў climate strike («кліматычная забастоўка») словазлучэннем 2019 года[14]. 16-гадовая шведская актывістка Грэта Тунберг стала «Чалавекам года» па версіі амерыканскага часопіса Time.
Зноскі
- ↑ а б Lobbe A. À 15 ans, elle remet les dirigeants mondiaux à leur place! — 2018. Праверана 3 красавіка 2019.
- ↑ Greta Thunberg // Den Store Danske Encyklopædi — 1994. Праверана 7 чэрвеня 2020.
- ↑ Greta Thunberg // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Greta Thunberg Праверана 3 красавіка 2019.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Gretas hälsa blev starten för Ernmans klimatkamp — Stockholm: 2018. — 185600 экз. — ISSN 1101-2412 Праверана 2 верасня 2018.
- ↑ Dagens Nyheter — Sverige: 2018. — ISSN 1101-2447 Праверана 2 верасня 2018.
- ↑ https://www.ratsit.se/20030103-Greta_Tintin_Eleonora_Ernman_Thunberg_Stockholm/GuWDZ2L8xlCa2h-4dDPN52RIzfAn8-U3u0vesHaFf70
- ↑ Greta Thunberg: ‘All my life I’ve been the invisible girl' (англ.). Часопіс Financial Times.
- ↑ School strike for climate - save the world by changing the rules (англ.). TEDxStockholm.
- ↑ Time абвясціў чалавека года
- ↑ Time объявил человека года
- ↑ Названа словазлучэнне года. Пра яго лёгка здагадацца
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грэта Тунберг
- Сайт Грэты Тунберг