Перайсці да зместу

Гожскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гожаўскі сельсавет)
Гожскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гожа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 696
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Го́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гожа.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гожаўскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плябанішкаўскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багушоўскага сельсавета, вёска Вярхполле перададзена ў склад Парэцкага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прывалкаўскага сельсавета[3]. 11 лютага 1972 года ў склад Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Русота Каменная і Чашчаўляны[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавек[5], з іх 47,7 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 17,2 % — рускія, 2,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2696 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.