Віталь Міхайлавіч Лісаковіч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Віталь Міхайлавіч Лісаковіч | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лютага 1998[1][2] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Рубін | |||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віталь Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998, Мінск[5]) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Рубін» з Казані і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец уздзенскага футбола, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2014 быў заяўлены за ўздзенскі клуб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак так і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў д��бль салігорскага «Шахцёра». Разглядаўся як асноўны ігрок дубля, але ў пачатку 2015 года атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, з-за якой прапусціў большую частку сезона.
Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 года дэбютаваў за клуб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (1:2). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму наваполацкага «Нафтана». У маі 2016 года атрымаў чарговую траўму, вярнуўся ў строй у верасні.
Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ўжо ў маі замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. У верасні з-за траўм страціў месца ў аснове, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Усяго ў сезоне 2017 забіў 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).
У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком заграбскага «Дынама»[6]. Выступаў за другую каманду «Дынама II» у другім дывізіёне, дзе правёў 11 матчаў і адзначыўся адным голам. У чэрвені 2018 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. У салігорскай камандзе, аднак, страціў месца ў аснове, выступаў за дубль, толькі зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе.
У студзені 2019 года трэніраваўся з дублем «Шахцёра» і не трапіў з камандай на турэцкі збор, а пазней быў аддадзены ў арэнду ў харвацкі клуб «Рудаш»[8]. Стаў адным з асноўных ігракоў харвацкай каманды, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2019 года вярнуўся ў салігорскі клуб[9], аднак неўзабаве зноў адправіўся ў арэнду ў Харватыю, на гэты раз у клуб «Вараждзін»[10]. У лютым 2020 года арэнда датэрмінова была скасавана, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[11], дзе ў першай палове 2020 года быў асноўным нападнікам.
У жніўні 2020 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[12]. Трывала з’яўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэдка выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[13]. Па выніках сезона 2021/22 «Рубін» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Віталь застаўся ў камандзе і на наступны сезон дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2023/24 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2024 года быў адпраўлены ў арэнду ў калінінградскую «Балтыку»[14]. У чэрвені 2024 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Балтыку»[15] і вярнуўся ў «Рубін».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы ўвосень 2014 года.
26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.
10 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2020/21
- Уладальнік Кубка Расіі: 2020/21
- Пераможца Першай лігі Расіі: 2022/23
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2014 (1) | Д3 | Беліта-Вітэкс | 0 | 0 |
2014 (2) | дубль | Шахцёр | 7 | 2 |
2015 | дубль | Шахцёр | 5 | 2 |
2016 | Д1 | Шахцёр | 11 | 1 |
2017 | Д1 | Шахцёр | 16 | 6 |
2017/18 (2) | Д2 | Дынама II | 11 | 1 |
2018 (2) | Д1 | Шахцёр | 2 | 0 |
2018/19 (2) | Д1 | Рудаш | 14 | 4 |
2019/20 (1) | Д1 | Вараждзін | 11 | 1 |
2020 (1) | Д1 | Шахцёр | 18 | 9 |
2020/21 | Д1 | Лакаматыў | 26 | 2 |
2021/22 (1) | Д1 | Лакаматыў | 15 | 2 |
2021/22 (2) | Д1 | Рубін | 10 | 4 |
2022/23 | Д2 | Рубін | 29 | 10 |
2023/24 (1) | Д1 | Рубін | 3 | 0 |
2023/24 (2) | Д1 | Балтыка | 12 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vitali Lisakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vitaly Lisakovich // FBref
- ↑ https://www.pressball.by/articles/football/belarus/94835
- ↑ https://teams.by/lisakovich-vitaly-mikhaylovich/player-16111/
- ↑ На больничном. Братец Лисакович (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2016.
- ↑ Виталий Лисакович перешел в загребское "Динамо" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ В понедельник Виталий Лисакович возвращается из аренды в загребском "Динамо" (руск.). football.by (1 чэрвеня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" отправил Лисаковича в аренду в команду-аутсайдер чемпионата Хорватии (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Виталий Лисакович вернулся в "Шахтер" (руск.). football.by (4 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" вновь отправил Лисаковича в Хорватию (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" отозвал Лисаковича из аренды в "Вараждине" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Локомотив" объявил о подписании контракта с Лисаковичем (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Рубин" объявил о подписании контракта с Виталием Лисаковичем (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Удачи, Лис!" "Рубин" сообщил о переходе Лисаковича в "Балтику" (руск.). football.by (13 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ "Балтика" объявила о расставании с Виталием Лисаковичем (руск.). football.by (17 чэрвеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама II Заграб
- Ігракі ФК Рудаш
- Ігракі ФК Вараждзін
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Рубін Казань
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград