Вільгельм Брандэнбургскі
Вільгельм Брандэнбургскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Wilhelm von Brandenburg-Ansbach-Kulmbach | |||||||
![]() апошні князь-біскуп Рыгі | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымская каталіцкая | ||||||
Папярэднік | Томас Шонінг | ||||||
Пераемнік | архібіскупства скасавана | ||||||
|
|||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Вільгельм Брандэнбург-Ансбахскі | ||||||
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1498 |
||||||
Смерць |
4 лютага 1563 (64 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||||||
Бацька | Фрыдрых I[d] | ||||||
Маці | Соф’я Ягелонка[d] | ||||||
![]() |
Вільгельм Брандэнбургскі (30 чэрвеня 1498, Ансбах — 4 лютага 1563, Рыга) — архібіскуп рыжскі з 1539 па 1561 год. Яго бацькам быў Фрыдрых I Гогенцолерн, а дзядамі — Альбрэхт III, курфюрст Брандэнбурга і польскі кароль Казімір IV.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Як і яго брату Альбрэхту, Вільгельму сям’я вызначыла шлях манаха, і з 1516 года ён навучаўся ва ўніверсітэце Інгальштата. У 1529 годзе тагачасны архібіскуп рыжскі Томас Шонінг прызначыў Вільгельма на пасаду каад'ютара. Пасля смерці Шонінга ў 1539 ён стаў новым архібіскупам нягледзячы на процідзеянне Рыжскай думы, якая не жадала прымаць на гэту кафедру Гогенцолерна.
Адным з вынікаў Лівонскай вайны стала скасаванне ўлады князя-біскупа і атрыманне Рыгай статусу вольнага імперскага горада. Вільгельм памёр праз два гады, і пахаваны ў Домскім саборы Рыгі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Joseph Girgensohn: Wilhelm von Brandenburg. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 43, Duncker & Humblot, Leipzig 1898, S. 177—180.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Брандэнбургскі