Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)
Вёска
Дзітрыкі
|
Дзі́трыкі[1] (трансліт.: Dzitryki, руск.: Дитрики) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дзітрыкі ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2]. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва:
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Слонім.
Прыпыначны пункт Дзітрыкі размешчаны за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на лініі Баранавічы-Палескія — Ліда.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзікевіч, М. Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі [З гісторыі вёскі] // Лідскі летапісец. №4, 2002 — №3-4, 2003.