Перайсці да зместу

Бангка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Бангка)
Бангка
індан. Bangka
Пляж на востраве
Пляж на востраве
Характарыстыкі
Плошча11 942 км²
Насельніцтва245 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва20,52 чал./км²
Размяшчэнне
2°15′ пд. ш. 106°00′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Бангка (Інданезія)
Бангка
Бангка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ба́нгка (індан.: Bangka, ад санскр.: व्याख्यानं, літаральна «волава») — буйны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Суматры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Бангка–Белітунг. Плошча — 11 942 км². Насельніцтва (2008 г.) — 245 000 чал., пераважна кітайцы і малайцы.

Востраў Бангка месціцца ў 13 км на ўсход ад вострава Суматра, у 92 км на захад ад вострава Белітунг, у 351 км на поўнач ад Джакарты, у 365 км на паўднёвы ўсход ад Сінгапура, у 9380 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Даўжыня — 221,5 км, найбольшая шырыня — 116 км.

Геалагічная будова вострава нагадвае суседні паўвостраў Малака, складаецца з гранітаў і сланцаў, пакрытых пясчанымі і алювіяльнымі глебамі, асадкавымі пародамі. Паверхня большасцю ўзгорыстая (да 700 м) з густой сеткай рэк. На захадзе сустракаюцца балоцістыя нізіны. Карысныя выкапні — волава, свінец, жалеза, вальфрам, марганец.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 3000 мм. У выніку здабычы волава першародныя лясы вострава Бангка былі амаль вынішчаны, пераважаюць культурныя насаджэнні.

Кітайскія здабытчыкі волава, 1930 г.

Востраў Бангка вядомы з пісьмовых крыніц з сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. У XVIII ст. ён належаў султану Палембанга. У 1710 г. на Бангке былі знойдзены радовішчы волава. Для іх эксплуатацыі на востраў увозіліся кітайскія рабочыя. У 1812 г. тэрыторыя была перададзена султанам Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, якая ў сваю чаргу ў 1814 г. перадала яго Нідэрландскай Ост-Індскай кампаніі ў абмен на Кочы ў Індыі.

Галандскія прадпрымальнікі заснавалі на Бангке плантацыі белага перцу, які карыстаўся значным попытам як у Еўропе, так і ў Кітаі. Аднак галоўны прыбытак давала здабыча волава, якую спачатку кантралявала Ост-Індская кампанія, а потым дзяржава. У сувязі з сусветнай эканамічнай дэпрэсіяй 19291933 гг. узровень здабычы значна знізіўся. Адміністрацыя была вымушана перадаць радовішчы кітайскім прадпрымальнікам. Для іх заахвочвання былі зніжаны падаткі, дазваляўся гандаль опіумам. Колькасць кітайскага насельніцтва хутка вырасла.

У 19421945 гг. востраў Бангка быў акупаваны Японіяй. Японскія салдаты учынілі на ім разню палонных аўстралійскіх салдатаў і медсясцёр.

У 1949 г. востраў стаў часткай незалежнай Інданезіі. Вытворчасць волава была нацыяналізавана. У 1960-ыя гг. выкарыстоўваўся як месца высылкі камуністаў.

У 2000 г. увайшоў у склад зноў створанай правінцыі Бангка–Белітунг.

Традыцыйна эканоміка вострава засноўвалася на здабычы волава і вырошчванні перачных культур. У наш час найбольш важнай галіной становіцца турызм. Востраў Бангка часцяком разглядаецца як альтэрнатыва знакамітаму Балі.

Дзейнічаюць 4 марскія порты, найбуйнейшы ў Пангкал–Пінанге. Плануецца будаўніцтва АЭС.