Варвары
Выгляд
(Пасля перасылкі з Варвар)
Ва́рвары (стар.-грэч.: βάρβαρος, barbaros — «негрэчаскі, іншаземны») — людзі, якія для старажытных грэкаў, а затым і для рымлян былі чужакамі, размаўлялі на незразумелай ім мове і далёкія ад іх культуры. Слова грэчаскага і відаць, гукапераймальнага паходжання. У шэрагу еўрапейскіх моў слова запазычана праз лац.: barbarus. Беларускае «варвар» — запазычана праз старажытнарускую з сярэднегрэчаскай.
У новы час варварамі сталі пазначаць сукупнасці народаў, якія ўрываліся ў межы Рымскай імперыі (варварскія заваяванні) і засноўвалі на яе тэрыторыі самастойныя дзяржавы (каралеўствы).
У пераносным значэнні варвары — невуцкія, грубыя, жорсткія людзі, разбуральнікі культурных каштоўнасцей.