Брылевічы (жылы раён)
Брылевічы | |
---|---|
53°50′49″ пн. ш. 27°28′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Маскоўскі раён |
Першае згадванне | 1577 |
Дата заснавання | 2005 |
Ранейшы статус | пасёлак |
Год уключэння ў межы горада | 10 кастрычніка 1989 г.[1] |
Ранейшыя назвы | Дружба, Рылаўшчына |
Паштовыя індэксы | 220045 |
Плошча |
|
Насельніцтва | 25 тыс. чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Мінска (Маскоўскі раён). Узнік у 2005—2008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтка Брылевічы. Раён размешчаны ў межах МКАД — Брэсцкі напрамак чыгункі — праспект Дзяржынскага, з захаду мяжуе з жылым раёнам Малінаўка.
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Праспект Дзяржынскага,
- вуліца Ежы Гедройца,
- вуліца Напалеона Орды,
- вуліца Каралінская,
- вуліца Яна Чачота.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне актыўна будуюцца аб’екты гарадской інфраструктуры. На дадзены момант (2014) раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 39, № 5) і адна дзіцячая (№ 15) паліклініка. У трох мікрарёнах працуюць 2 школы, і 3 дзіцячыя дашкольныя устанвы. Побач з мікрараёнам Былевічы-1 размешчаны гандлёвы цэнтр «ProStore» і ГБЦ «Ома».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па асноўных вуліцах раёна праходзяць аўтобусныя маршруты, якія абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 года адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
6 | д/с Дружная — Брылевічы | |
28 | д/с Сярова — Масюкоўшчына | |
30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак - пятніца |
30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
96 | д/с Малінаўка-4 — Філіял БДУ | |
97 | д/с Сярова — д/с Малінаўка-8 | |
103 | д/с Малінаўка-4 — д/с Паўднёвы Захад | |
104 | д/с Малінаўка-4 — Сеніца | |
114с | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | Акрамя панядзелка |
134с | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | |
144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
147 | д/с Малінаўка-4 — Брылевічы | |
150 | Брылевічы — Азярцо | |
170с | АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі | |
188с | Брылевічы — Школа №188 | Панядзелак - пятніца (7.13) |
Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка | ||
Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражывання ўладальнікаў побач размешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў. Назва мінскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.
30 ліпеня 1964 года вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 10 кастрычніка 1989 года № 2896-XI «Аб уключэнні вёскі Дворышча і часткі вёскі Дружба Шчомысліцкага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці ў межы горада Мінска» [1] веска Дружба была ўключана ў межы горада Мінска.
У 2005 годзе побач з былой вёскай Дружба пачалося будаўніцтва жылога раёна. У гэтым жа годзе пачаўся[4] планавы знос прыватных дамоў, які скончыўся ў пачатку 2015 года.
Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». У снежні 2006 года Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «у мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы' (Брилевичи)…[5]».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 10 октября 1989 г. № 2896-XI О включении деревни Дворище и части деревни Дружба Щомыслицкого сельсовета Минского района Минской области в городскую черту города Минска
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
- ↑ О сносе индивидуальных усадебных жилых домов на 2003—2006 г.г. — Решение Минского городского Совета депутатов № 1628 — 18.09.2003(недаступная спасылка)
- ↑ Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска — Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва № 274 от 22.12.2006(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Брылевічы (жылы раён) на Вікісховішчы |