Яўстах Дашкевіч
Яўстах Дашкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Міхайлавіч Вішнявецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Іван Міхайлавіч Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Міхайлавіч Вішнявецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Іван Міхайлавіч Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1470 |
||||||
Смерць |
25 лістапада 1536 |
||||||
Род | Дашкевічы[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | кашавы атаман[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўста́х Дашке́віч герба Ляліва (1455—1535, Оўруч) — гетман казакоў запарожскіх, староста канеўскі, крычаўскі і чаркаскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яўстах Дашкевіч паходзіў з заможнага баярскага роду. У часы маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў ваявода караля і вялікага князя Аляксандра Ягелончыка разам з князем Міхалам Заслаўскім пацярпеў паражэнне пры Мсціславе. Быў абвінавачаны ў махлярстве і схаваўся ў Маскоўскім княстве. У 1505 годзе вярнуўся ў Літву і даказаў сваю невінаватасць на сойме літоўскім у Берасці.
У час маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў трапіў у маскоўскі палон. Пасля паступіў на службу да маскоўскага князя і быў накіраваны з войскам на дапамогу паўстанцам Міхаіла Глінскага. Пасля кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары вярнуў яму сваю ласку і дазволіў вярнуцца і служыць яму.
У час маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў, у чэрвені 1513 года, разам з кіеўскім ваяводам Юрыем Радзівілам спустошыў Севершчыну і знішчыў 6-тысячнае маскоўскае войска. У 1515 годзе разам з Андрэем Неміровічам паўтарыў свой напад на землі Севершчыны. У 1518 годзе разбіў аддзелы крымскіх татараў, якія ўварваліся на Валынь. У ліпені 1521 года разам з крымскімі татарамі і ханам Мехметам I Гірэем накіраваўся на Маскву. Пасля разгрому маскоўскіх войскаў над Акой прарваўся да сцен сталіцы Маскоўскай дзяржавы. Вялікі князь Васіль III быў вымушаны плаціць даніну. Вясной 1522 года накіраваўся з пасольствам у Крым, быў вымушаны заплаціць хану выкуп у 15000 злотых, каб стрымаць яго ад уварвання ў польска-літоўскія землі. Увесну 1523 года, скарыстаўшыся нашэсцем Нагайскай Арды на Крымскае ханства, напаў на Ачакаў і Перакоп на чале казакоў. Гэта прывяло да помсты з боку турак і татараў, якія прыйшлі ў Рагацін, а ў наступным годзе дайшлі да Буга і Сана.
27 студзеня 1527 года разам з вялікім гетманам літоўскім Канстанцінам Астрожскім і гетманам польным літоўскім Андрэем Неміровічам здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пры Альшаніцы. У лістападзе 1528 года атакаваў Ачакаў і Белгарад-Днястроўскі. Захапіў больш за 30 000 быдла і 500 коней. У 1531 годзе перажыў аблогу татарамі Чаркасаў.
Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гадоў пры дапамозе татараў спустошыў Севершчыну, вынішчыў 3000 маскоўскіх салдат і забраў вялікую колькасць жывёлы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сястра Яўстаха, Мілохна, выйшла замуж за Андрэя Неміровіча, кіеўскага ваяводу, літоўскага польнага гетмана. Іх дачка Багдана Неміровіч стала адзінай спадчынніцай Яўстаха Дашкевіча.
Зноскі
- Старосты чачэрскія
- Старосты прапойскія
- Нарадзіліся ў 1470 годзе
- Нарадзіліся ў Оўручы
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1536 годзе
- Памерлі ў Оўручы
- Асобы
- Гетманы Украіны
- Старосты крычаўскія
- Запарожскія казакі
- Старосты чаркаскія
- Старосты канеўскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў