Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў
Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў | |
---|---|
руск.: Александр Мелентьевич Волков | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1891[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1977[4][2] (86 гадоў) ці 1 ліпеня 1977[1] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | 1916 — 1977 |
Жанр | казка, гістарычны раман |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мяле́нцьевіч Во́лкаў (руск.: Александр Мелентьевич Волков, 14 чэрвеня 1891, Усць-Каменагорск, Расійская імперыя — 3 ліпеня 1977, Масква, СССР) — рускі пісьменнік, аўтар шырока вядомага цыкла аповесцей-казак аб Ізумрудным горадзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Волкаў нарадзіўся 14 чэрвеня 1891 года ў горадзе Усць-Каменагорск у сям'і адстаўнога фельдфебеля Мяленція Міхайлавіча. У 1907 годзе паступіў у Томскі настаўніцкі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1910 годзе (па спецыяльнасці — матэматык) працаваў настаўнікам у алтайскім горадзе Калывані, а затым у горадзе Усць-Каменагорск, у вучылішчы, дзе пачынаў сваю адукацыю. У 1920-х гадах пераехаў у Яраслаўль, дзе працаваў дырэктарам школы. Завочна скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут.
У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабфака. За сем месяцаў скончыў курс Маскоўскага універсітэта. З 1931 года, на працягу дваццаці гадоў, з моманту заснавання, выкладчык, затым дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата.
Свой першы раман пачаў пісаць ва ўзросце дванаццаці гадоў. Друкавацца пачаў у 1917 годзе. У 1920-я гады яго п'есы ішлі на сцэнах некалькіх правінцыйных тэатраў. У канцы 1930-х гадоў заняўся вялікай літаратурай. Агульны тыраж яго твораў, выдадзеных на многіх мовах свету, перавысіў 25.000.000 асобнікаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У аснове першай кнігі ляжала кніга амерыканскага дзіцячага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баўма «Чараўнік краіны Оз».
Аўтар твораў для дзяцей (аповесці-казкі «Чараўнік Ізумруднага горада» (1939), «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты» (1963), «Сем падземных каралёў» (1964), «Вогненны бог Маранаў» (1968), «Жоўты туман» (1970) і інш.), кніг займальных апавяданняў па геаграфіі і астраноміі («Зямля і неба» (1957)), пра гісторыю навукі («У пошуках праўды», апубл. 1980).
У гістарычным рамане «Дойліды» (1954) паказана мастацкае асэнсаванне жыцця і дзейнасці рускіх дойлідаў 16 стагоддзя, у «Блуканні» (1963) — перыпетыі асабістага лёсу італьянскага філосафа і паэта Дж. Бруна.
Зноскі
- ↑ а б ВОЛКОВ Александр Мелентьевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 409–411. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ а б Волков Александр Мелентьевич // ПроДетЛит — 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ Александр Волков // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія ў «Архіве фантастыкі» (руск.)
- Форум «Ізумрудны горад» (руск.)
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ва Усць-Каменагорску
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Постаці Яраслаўля
- Казачнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі Расіі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Драматургі СССР
- Перакладчыкі Расіі
- Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
- Пісьменнікі-фантасты СССР
- Пісьменнікі-фантасты Расіі
- Аўтары гістарычных раманаў