Абсалютная манархія
Абсалюты́зм (від лац.: absolutus — неабмежаваны, самадзяржаўе, абсалютная манархія) — форма праўлення дзяржавай, пры якой вярхоўная ўлада (суверэнітэт і інш.) належыць адной асобе (цар у, імператар у, каралю і інш.), і для якой характэрна высокая ступень цэнтралізацыі дзяржаўнай улады.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Абсалютызм характарызуецца тым, што дзяржава дасягае такога ўзроўню развіцця, пры якім ствараецца вялікі бюракратычны апарат улады, ўзмацняюцца карныя органы, фарміруецца прафесійная армія. Дзейнасць саслоўна-прадстаўнічых органаў улады амаль спыняецца або іх распускаюць.
Абсалютызм дапускае, у адрозненне ад дэспатычныя, таталітарных рэжымаў, наяўнасць латэнтных (утоеных) абмежаванняў ўлады: эканамічных (існуе адносны плюралізм уласнасці), сацыяльных (наяўнасць разнастайнай сацыяльнай структуры і спадчыннай арыстакратыі), палітычных (абсалютызм здольны да палітычнай дынамікі, пашыранага палітычнага ўзнаўлення), ідэалагічных (абсалютызм не бачыць у існаванні ідэалагічнай разнастайнасці пагрозы для сябе).
Генезіс
[правіць | правіць зыходнік]Абсалютызм спачатку спрыяў развіццю рамяства і гандлю, але пасля стаў тормазам развіцця вытворчых сіл. Абсалютызм характарызуецца утварэннем бюракратычнага цэнтралізаванага апарата, увядзеннем пастаянных падаткаў і пастаяннай наёмнай арміі. Буржуазія, якая вырасла ў значную сілу, рэвалюцыйным шляхам знішчыла абсалютызм (у Англіі ў XVII стагоддзі, у Францыі ў XVIII стагоддзі). У Расіі абсалютызм быў знішчаны Лютаўскай рэвалюцыя 1917 года.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Абсалютызм быў вельмі распаўсюджаны ў XVII — XVIII стагоддзях, ярка ён выявіўся ў Францыі, асабліва падчас кіравання караля Людовіка XIV, якому належыць характэрнае выказванне
Дзяржава — гэта я! |
У Маскоўскай дзяржаве абсалютызм існаваў у форме самадзяржаўя да пачатку XX стагоддзя.
На пачатак XXI стагоддзя абсалютная манархія захавалася ў Бутане, Катары, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Брунеі, Саудаўскай Аравіі, Амане, Ватыкане, Свазілендзе і Тонга.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
- Маркс К. і Енгельс Ф. Маніфест Комуністичної партії. К., 1956.
- Ленін В. І. Держава і революція. Твори. Вид. 4, т. 25.
- (руск.) Сказкин С. Д. Маркс и Энгельс о западноевропейском абсолютизме. «Ученые записки Московского городского педагогического института», 1941, т. 3. Кафедры исторического факультета, в. 1.