Перайсці да зместу

Ірына Францаўна Жарнасек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Жарнасек)
Ірына Францаўна Жарнасек
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 студзеня 1953(1953-01-17) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Ірына Францаўна Жарнасек (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай».

Нарадзілася 17 студзеня 1953 года ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гадах — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гадах — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 года — карэспандэнт наваполацкай гарадской газеты «Химик». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.

Жыве ў Наваполацку.

Першае апавяданне апублікавала ў 1978 годзе (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая».

  • Сын — Аляксандр Жарнасек (нар. 1980) — беларускі святар, марыянін, пробашч парафіі св. Язэпа ў Оршы[1].

Зноскі