Лыткавая цягліца
Лы́ткавая цяглі́ца[1] (лац.: m. gastrocnemius), або Ікрано́жная мы́шца[2] — парная цягліца, размешчаная на задняй паверхні галёнкі чалавека. Разам з камбалападобнай цягліцай утварае трохгалоўкавую цягліцу галёнкі. Лыткавая цягліца ўтворана дзвюма моцнымі мясістымі галоўкамі — медыяльнай і латэральнай. Больш моцная медыяльная галоўка, лац.: caput mediale, бярэ пачатак ад падкаленевай паверхні над медыяльнай мышчалкай сцегнавой косці, а латэральная галоўка, лац.: caput laterale, — сіметрычна ёй, але крыху ніжэй, над латэральнай мышчалкай сцегнавой косці. Пад кожным з сухажыллеў апісаных галовак на мышчалках знаходзяцца адпаведна медыяльная падсухажыльная сумка лыткавай цягліцы, лац.: bursa subtendinea musculi gastrocnemii medialis, і латэральная падсухажыльная сумка лыткавай цягліцы, лац.: bursa subtendinea musculi gastrocnemii lateralis. Сваімі пачатковымі аддзеламі галоўкі абмяжоўваюць знізу падкаленевую ямку. Накіроўваючыся ўніз, абедзве галоўкі злучаюцца разам прыблізна на сярэдзіне галёнкі, а потым пераходзяць у агульнае сухажылле.
Функцыя
[правіць | правіць зыходнік]Ажыццяўляецца ў складзе трохгалоўкавай цягліцы галёнкі, якая згінае галёнку ў каленным суставе, ажыццяўляе згінанне ступні, паднімае пятку і пры фіксаванай ступні цягне галёнку і сцягно назад.
Кровазабеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Цягліца забяспечваецца крывёю з задняй вялікагалёнкавай артэрыі (лац.: a. tibialis posterior).
Інервацыя
[правіць | правіць зыходнік]Цягліца інервуецца вялікагалёнкавым нервам (лац.: n. tibialis) праз наступ��ыя спіннамазгавыя сегменты: LIV—SII.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ярашэвіч С. П., Байцоў Л. М., Кавалёва Д. В., Лабко П. І. Анатамічны слоўнік: руска-беларуска-лацінскі, беларуска-лацінскі, лацінска-беларускі = Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский. — Мінск: Выдавецтва «Дизайн ПРО», 1998. — 480 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-63-8.
- ↑ Машчанка М. В., Барысаў А. Л. Біялогія: вучэбны дапаможнік для 9-га класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — 3-е выданне. — Мінск: «Народная асвета», 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.)
- Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
- Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
- Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
- Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 (руск.)
- Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М. Р. 5-е изд., перераб. и доп. — М.: 2001. — Т.1 — 640с., Т.2 — 640с. (руск.)
Лыткавая цягліца на Вікісховішчы |