Леў Давыдавіч Гарэлік
Леў Давыдавіч Гарэлік | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1996 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Аркадзь Львовіч Бяссмертны і Аляксандр Навумавіч Амітон |
Прафесіі | скрыпач, канцэртмайстар, музычны педагог |
Інструменты | скрыпка |
Узнагароды |
Леў Давыдавіч Гарэлік (16 лютага 1929, Бабруйск — 11 красавіка 1996, Мінск) — беларускі скрыпач і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963). Народны артыст Беларускай ССР (1980), дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 лютага 1929 года ў Бабруйску. Бацька, Давыд Гарэлік, быў фурманам, маці Мар’яся (Марыя) — хатняй гаспадыняй. У сям’і было сямёра дзяцей. Лёва займаўся ў музычнай школе Бабруйска, але, заўважыўшы поспехі, бацькі паказалі сына загадчыку кафедры скрыпкі Маскоўскай кансерваторыі, прафесар�� А. І. Ямпольскаму .
У 1945 годзе скончыў Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага , па прычыне хваробы вярнуўся ў Беларусь, дзе паступіў у Беларускую кансерваторыю[1] і паралельна працаваў артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР[1].
У 1952 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (вучань А. Л. Бяссмертнага і А. Н. Амітона).
З 1956 года — канцэртмайстар аркестра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
З 1952 года выкладаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі[1], у 1960—1977 гадах — у Мінскім музычным вучылішчы[1], а з 1981 — у Беларускай кансерваторыі.
Выступаў у ГДР, ЧССР, Аўстрыі[1].
Памёр 11 красавіка 1996 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Гады актыўнага канцэртавання Льва Гарэліка адзначаны сапраўдным узлётам беларускай скрыпічнай музыкі[1]. Праявіў сябе як тонкі, удумлівы інтэрпрэтатар[1]. Выконваў творы Анатоля Багатырова, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера, Эдзі Тырманд, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Рыгора Суруса, Кіма Цесакова, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай, Валерыя Карэтнікава, Ніны Усцінавай і многіх іншых. Стаў першым з скрыпачоў, хто звярнуўся да твораў Міхала Ельскага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горелик Лев Давыдович Архівавана 1 лістапада 2016.
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы Беларусі
- Скрыпачы СССР
- Скрыпачы XX стагоддзя
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі XX стагоддзя