Бернгард Леапольд Францішак Танер
Бернгард Леапольд Францішак Танер | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1654[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1715 |
Альма-матар |
Бернгард Леапольд Францішак Та́нер[3] (1654 — пасля 1715) — чэшскі падарожнік, езуіт.
Нарадзіўся ў Празе. Вучыўся ў Пражскім універсітэце і ў 1674[4] годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1675 гада падарожнічаў, наведаў Італію і Германію, вярнуўся ў Прагу. У 1676 годзе Бернгард Танер пераехаў у Рэч Паспалітую і паступіў на службу да ваяводы валынскага М. Е Чартарыйскага. У 1678 годзе разам з ім прымаў удзел у пасольстве ў Маскву. Шлях пасольства пралягаў праз Брэст, Ружаны, Нясвіж, Мінск, Крупкі, Барысаў, Галоўчын, Магілёў, Смаленск, Дарагабуж, Вязьму, Царова-Займішча, Мажайск, Кубінку. Вяртаўся Танер праз Оршу, Мінск, Койданаў, Мір, Слонім, Пружаны, Брэст[5].
У час падарожжа Танер вёў запісы, апісваў гарады і вёскі, землі, дарогі. Адзначыў, што ў гарадах шмат мураваных дамоў і крам, што драўляныя пабудовы былі добрай работы, купцы і мяшчане мелі мелі каштоўныя карціны і посуд. Таксама адзначыў гасціннасць жыхароў Магілёва і Мінска. Яму спадабаўся Мінск сваімі цэрквамі, ладам жыцця і адзеннем жыхароў.
Пасля падарожжа Танер яшчэ суправаджаў Чартарыйскага ў паездках у Явараў, на сейм у Гродна і інш.[4] У 1679 годзе вярнуўся ў Прагу[4]. У 1689 годзе ў Нюрнбергу выдаў на лацінскай мове свае запісы з малюнкамі. У 1891 годзе ў Маскве быў выдадзены рускі пераклад: Таннер, Бернгард Леопольд. Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 году : пер. с лат. / Бернгард Таннер; пер., прим. и прил. И. Ивакина. — М., 1891. — XII, 203 с., 5 л. ил.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Tanner, Bernhard Leopold Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 44. — S. 178.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешеств��нник ; 1654 — после 1715) (руск.)
- ↑ ЭГБ 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́нер Бернгард Леапольд Францішак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Грыцкевіч А. Та́нэр Бернгард Леапольд Францішак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). — Гродна: Пергамент, 1997. — 140 с.
- Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешественник ; 1654 — после 1715) (руск.)
- Bernard Tanner a jeho cesta do Polska a Moskvy v l. 1676—1679 / Milan Šmerda. Slavia, Roč. 37 (1968), s. 627—642.