Партызанская брыгада М. П. Гудкова
Партызанская брыгада М. П. Гудкова | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 632 партызаны (26.6.1944) |
Дыслакацыя | Талачынскі, Сенненскі, Чашніцкі, Лепельскі, Халопеніцкі, Крупскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. П. Гудкоў |
Партызанская брыгада М. П. Гудкова — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе асобных атрадаў М. П. Гудкова і В. С. Лявонава, арганізаваных вясною 1942 года. У верасні таго ж года ў час баёў з карнікамі большасць асабовага складу брыгады (больш за 200 чалавек) увайшла ў Сенненскую партызанскую брыгаду, у лістападзе была адноўлена ў складзе 2 атрадаў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага, Сенненскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага і Крупскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (632 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы атрад імя Кутузава;
- 2-і атрад імя Шчорса;
- 3-і атрад «Ураган»;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад;
- 7-ы атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Лявонаў;
- І. Р. Фінагееў;
- Ф. П. Ігнатовіч.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- В. Дз. Сыценка;
- Р. С. Арэшыч (выконваў абавязкі);
- Я. Ф. Рукаль.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На чыгуначным участку Коханава — Бобр партызаны падарвалі больш за 40 эшалонаў, у жніўні 1943 года на ўчастку Коханава — Талачын — больш за 500 рэек. У жніўні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Відокі Сенненскага, Вятны Чашніцкага і ў красавіку 1944 года ў вёсцы Шэйка Крупскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў абароне вёскі Чарэя Чашніцкага раёна. У 1944 годзе вялі абарончыя баі на рубяжы вёсак Болюта — Калодніца, вёсак Чарэя — Лукомль Чашніцкага раёна. У маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, утрымлівалі абарону каля вёскі Сівы Камень 2-гі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў прарыве нямецкай блакады на шашы Лепель — Барысаў і Сялец — Бягомль.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.