Перайсці да зместу

Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў
Дата нараджэння 3 мая 1874(1874-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1966(1966-09-19)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерна-тэхнічная служба
Гады службы Сцяг Расіі 18931917
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 19431953
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды і званні
Герой Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Узнагароды Расійскай Імперыі:

Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў (руск.: Владимир Григорьевич Фёдоров; 3 (15) мая 1874, Санкт-Пецярбург — 19 верасня 1966, Масква) — расійскі і савецкі канструктар стралковай зброі, навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар, генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы. Герой Працы (1928). Аўтар шэрагу навуковых прац па праектаванні і гісторыі стралковай зброі.

У. Р. Фёдараў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі. На ваеннай службе з 1892 года. У 1895 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, у 1900 годзе Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1900 г. у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1931 гг. дырэктар і тэхнічны дырэктар Каўроўскага кулямётнага завода. У 1931—1933 кансультант па стандартызацыі ў збройна-кулямётным трэсце. У 1942—1946 гг. кансультант па стралковай зброі ў Наркамаце і міністэрстве ўзбраення. Генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1943). У 1946—1953 гг. правадзейны член Акадэміі артылерыйскіх навук.

У 1912 годзе сканструяваў аўтаматычную вінтоўку калібру 7,62 мм, у 1913 годзе аўтаматычную вінтоўку калібру 6,5 мм пад патрон уласнай канструкцыі, у 1916 годзе аўтамат пад патрон калібру 6,5 мм.

З 26.09.1953 У. Р. Фёдараў у адстаўцы. Памёр у Маскве.

Некаторыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Автоматическое оружие — СПБ, 1907.
  • История винтовки — Москва, 1940.
  • Эволюция стрелкового оружия, ч. 1-2. — М., 1938—1939.

У гонар У. Р. Фёдарава названыя вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Каўрове

Зноскі

  1. а б в Фёдоров Владимир Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.