Перайсці да зместу

Рыгор Аляксеевіч Качаткоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Аляксеевіч Качаткоў
Дата нараджэння 1 лютага 1904(1904-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1968(1968-10-15) (64 гады)
Жонка Матрона Іванаўна Кузьмен��а
Дзеці Наталля Рыгораўна Качаткова
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
народны артыст Узбекскай ССР Народны артыст Беларускай ССР

Рыгор Аляксеевіч Качаткоў (1 лютага 1904. вёска Шмялёўка, Цяцюшскі раён, Татарстан — 15 кастрычніка 1968) — беларускі акцёр. Народны артыст Узбекістана (1946), народны артыст Беларусі (1954).

Скончыў тэатральнае вучылішча пры Яраслаўскім тэатры драмы (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільні.

У 1941 годзе акцёр Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З 1950 года — у Рускім драматычным тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962—1967 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Выконваў драматычныя і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А. Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В. Палескага), Кент («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя[ru]», «Варвары» М. Горкага), Мітрыч («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б. Лаўранёва), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя[ru]» У. Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л. Лявонава) і інш.

У шлюбе з актрысай Матронай Кузьменка (1915—2003) меў дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.

Зноскі