Станіслаў Ежы Лец
Станіслаў Ежы Лец | |
---|---|
польск.: Stanisław Jerzy Lec | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Jerzy de Tusch-Letz |
Псеўданімы | Stach |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1966[4][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, аўтар афарызмаў |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Станіслаў Ежы Лец (польск.: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лемберг, Аўстра-Венгрыя — 7 мая 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 года ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—43 гадах быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Колеры (Barwy) (1933)
- Пахне зямлёй (Ziemia pachnie) (1939)
- Палявы блакнот (Notatnik polowy) (1946)
- Жыцце гэта — фрашка (Życie jest fraszką) (1948)
- Новыя вершы (Nowe wiersze) (1950)
- Іерусалімскі рукапіс (Rękopis jerozolimski) (1956)
- Непрычасаныя думкі (Myśli nieuczesane) (1957)
- Кплю і пытаю пра дарогу? (Kpię i pytam о drogę?) (1959)
- Да Авеля і Каіна (Do Abla i Kaina) (1961)
- Аб'ява аб вышуку (List gończy) (1963)
- Паэмы, гатовыя да скачка (Poema gotowe do skoku) (1964)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Utwory wybrane. T 1-2. Warszawa, 1977.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- 3 «Непрычасаных думак» / пер. У. Арлоў. // Далягляды. Мн., 1990.
- Цынік на прагулцы: выбраныя вершы і фрашкі / Станіслаў Ежы Лец. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2021. — 349 с.
Зноскі
- ↑ а б Stanisław Jerzy Lec // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanisław Jerzy Lec (pierwotnie de Tusch-Letz) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Лец Станислав Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Лец Станислав Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 ��акавіка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Члены Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
- Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжам
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Польскамоўныя паэты
- Пісьменнікі Польшчы
- Паэты Польшчы
- Пахаваныя ў Варшаве