Эмі Дайманд
Эмі Дайманд | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1992[1][2] (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, актрыса, фігурыст, рэжысёр, сцэнарыст |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
amydiamond.se (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмі Дайманд (швед. Amy Diamond), народжаная Amy Linnéa Deasismont; нар. 15 красавіка 1992, Норчэпінг, Швецыя) — шведская спявачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала вядомасць у пачатку 2005 года ва ўзросце дванаццаці гадоў з песняй «What’s in it for Me», якая стала хітом у Скандынавіі ў 2005 годзе і заставалася ў чартах на працягу чатырох месяцаў. Эмі Дайманд выпусціла чатыры альбомы, а таксама часта выступае на тэлебачанні.
Прымала ўдзел у шведскім музычным конкурсе Melodifestivalen ў 2008 годзе. У 2009 годзе яна зноў выступіла на гэтым конкурсе з песняй It’s my life, але не прайшла ў фінал.
What’s in it for Me была хітом у Даніі, Нарвегіі і Фінляндыі, а таксама песняй, якую часта выконваюць, у Польшчы ў 2005 годзе.
28 лістапада 2007 года Эмі выпусціла свой трэці музычны альбом Music in Motion.
19 лістапада 2008 года быў выпушчаны калядны альбом En helt ny jul. Ён утрымліваў ��к такія вядомыя старыя калядныя песні як Gläns över sjö och strand і Jul, jul, strålande jul, так і новыя песні.
Яна выступала ў якасці самага маладога ўдзельніка ў Körslaget 2009 г.з уласным хорам з Ёнчэпінга.
У 2010 годзе Эмі выдала зборнік хітоў Greatest Hits.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Amy Diamond // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.aftonbladet.se/nyheter/a/J1blO4/nu-ska-amy-vinna-varlden
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмі Дайманд