Отакар II (маркграф Штырыі)
Отакар II | |
---|---|
Нараджэнне | 1050 ці 1060 |
Смерць | 28 лістапада 1122 |
Месца пахавання | |
Род | Траўнгау[d] |
Бацька | Отакар I |
Жонка | Эльжбета Бабенбергская[d][1] |
Дзеці | Леапольд[d], Kunigunde of Styria[d] і Willibirg of Styria[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Отакар II (ням.: Otakar II; памёр 28 лістапада 1122) — маркграф Штырыі ў 1088—1122 гг. з дынастыі Траўнгау, першы кіраўнік незалежнай Штырыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Отакар II быў малодшым сынам Отакара I, маркграфа Карантанскай маркі (Штырыя), і Вілібіргі Эпенштэйн. Пасля смерці свайго старэйшага брата Адальбера ў 1088 годзе Отакар II атрымаў у спадчыну прастол Штырыі. Аднак герцаг Карынтыі Луітпольд, карыстаючыся сваім паходжаннем ад першых графаў Карантанскай маркі з дому Эпенштэйнаў, фактычна адхіліў Отакара ад улады. Толькі ў 1105 годзе Луітпольд быў вымушаны вярнуць штырыйскі прастол законнаму спадчынніку.
Отакар II, пры захаванні карынтыйскага сюзерэнітэту над Штырыяй, фактычна праводзіў самастойную палітыку. Ён актыўна займаўся заснаваннем манастыроў (Гарштэй��), далучаў дробныя напаўнезалежныя ўладанні ў Верхняй Штырыі. Найважнейшым тэрытарыяльным набыццём Отакара II стала далучэнне Падраўскай маркі, уключаючы такія гарады, як Марыбар і Птуй, у выніку чаго Штырыйскае графства да канца кіравання Отакара II распасціралася ад Дуная да Дравы. Больш таго, пасля смерці апошняга герцага Карынтыі з роду Эпенштэйнаў у 1122 годзе Штырыя была выведзена з падпарадкавання Карынтыі і стала самастойнай дзяржавай. 1122 год лічыцца годам нараджэння Штырыйскай дзяржаўнасці. Разам з незалежнасцю Отакар II атрымаў і былыя ўладанні Эпенштэйнаў у даліне Муры.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- (1090) Элізабет, дачка Леапольда II, маркграфа Аўстрыі:
- Леапольд (пам. 1129), маркграф Штырыі (з 1122)
- Кунігунда (пам. 1161), замужам за Бернардам Спангеймам, графам Марыбара
- Вілібірга (пам. 1145), замужам за Эгбертам II, графам Пітэна
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.