Перайсці да зместу

Новы музей Акропаля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новы музей Акропаля
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны

Закладзены - 22 снежня 2003 года

Адкрыты - 20 чэрвеня 2009 года
Адкрыты 20 чэрвеня 2009[2][3][…]
Месцазнаходжанне Афіны,  Грэцыя
Наведвальнікі 1 091 143 (2013)[1]
Памеры фонду 10 557 экспанат[4]
Адрас Διονυσίου Αρεοπαγίτου 15
Дырэктар прафесар Дзімітрыяс Пандэрмаліс
theacropolismuseum.gr (англ.)(фр.)(ням.)(італ.)
theacropolismuseum.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новы музей Акропаля быў закладзены ў Афінах 22 снежня 2003 года і афіцыйна адкрыты 20 чэрвеня 2009 года[5]. Пад час адкрыцця Музея была праведзена афіцыйная цырымонія, у якой прымаў удзеў прэзідэнт Грэцыі Караласам Папульясам, таксама прысутнічалі старшыня ЕС і кіраўнікі замежных краін. Антоніс Самарас, які займаў тады пасаду міністра культуры, перадаў фрагмент метопы Парфенона, вернуты Грэцыі Ватыканскім музеем, сімвалізуючы гэтыя жэстам прашэнне грэчаскага народа аб уз'яднанні мармуровых фрагментаў, вывезеных з краіны, з тымі, што засталіся на радзіме — ужо ў Новым Музеі Акропаля.

Главой арганізацыі па стварэнні музея стаў прафесар археалогіі ўніверсітэта Арыстоцеля ў Салоніках Дзімітрыяс Пандэрмаліс. Праект музея быў выкананы швейцарскім архітэктарам Бернарам Чумі.

Гісторыя музея

[правіць | правіць зыходнік]

Першы музей Акропаля быў пабудаваны ў 1874 годзе. Мноства даследчыкаў змянялі адзін аднаго на працягу двух стагоддзяў, і з пачатку XIX стагоддзя было выяўлена мноства артэфактаў, колькасць якіх нашмат перавысіў прадугледжаную ўмяшчальнасць будынка. Дадатковы стымул для будаўніцтва новага музея складаўся ў тым, што Грэцыя пачала перамовы з Брытанскім урадам наконт вяртання мармуровых скульптур, вывезеных лордам Элгінам. Адным з контраргументаў брытанскага боку было тое, што Грэцыя не мае неабходных умоў для экспазіцыі, а тым больш для захавання старажытнасцей. Умова стварэння галерэі для экспанавання мармуровых скульптур, якія б маглі быць вернутыя Брытанскім музеем, стала ключавой пры прыняцці рашэння адносна лёсу Новага музея[6].

Першы конкурс архітэктараў праходзіў яшчэ ў 1976 годзе і быў абмежаваны ўдзелам выключна грэчаскіх архітэктараў. Зрэшты, ні конкурс 1976 года, ні другі конкурс, праведзены ў 1979 годзе, не даў ніякіх вынікаў галоўным чынам таму, што зямельны ўчастак, прызначаны для будаўніцтва, быў прызнаны непрыдатным.

Участак да будаўніцтва — рэшткі старажытнага горада

У 1989 годзе адбыўся трэці, гэтым разам міжнародны, конкурс праектаў Новага музея; таксама на выбар былі прадстаўлены тры зямельныя ўчасткі. Конкурс выйгралі італьянскія архітэктары Манфрэдзі Нікалеці і Лусіа Пасарэлі. Пасля паўзы 1990-х гадоў будаўніцтва музея ўсё ж было пачата. Аднак пры капанні катлавана пад падмурак будынка будаўнікі натыкнуліся на археалагічныя знаходкі, што прывяло да адмены ўрадам вынікаў конкурсу ў 1999 годзе.

Падчас чацвёртага конкурсу не было прапанавана ніводнага праекта, які дазволіў бы не парушыць старажытных пахаванняў. Гэтыя ўмовы дапрацоўваліся пазней з прыцягненнем грэчаскіх і замежных спецыялістаў. Нарэшце, у супрацоўніцтве з грэчаскім архітэктарам Міхалісам Фатыядысам новы план быў скарэктаваны такім чынам, што ўся канструкцыя будынка павінна падтрымлівацца калонамі над археалагічнымі знаходкамі, не пашкодзіўшы іх.

Першапачаткова адкрыццё музея планавалася да Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах[5]. Аднак будаўніцтва зацягвалася. 14 кастрычніка 2007 года будаўнічыя працы падыйшлі да завяршэння і пачаліся перавозкі артэфактаў са старога музея, размешчанага ў падножжа ўзгорка Акропаля, у новы музей. Хоць адлегласць паміж новым і старым музеем склала каля 400 м, для выканання аперацый былі задзейнічаны тры гіганцкія краны[7].

Зноскі

  1. Рэйтынг наведвальнасці музеяў і выставак // The Art Newspaper Russia № 4 (23). — 2014. — май.
  2. Ιστορικά πρωτοσέλιδα – Εγκαίνια Νέου Μουσείου Ακρόπολης — 2020. — ISSN 1108-9792
  3. Ανδριτσόπουλος Γ. «Τα Γλυπτά του Παρθενώνα ανήκουν στην Αθήνα» — 2022. Праверана 15 жніўня 2022.
  4. https://www.theacropolismuseum.gr/psifiako-mouseio Праверана 14 жніўня 2022.
  5. а б У Афінах адкрыўся музей Акропаля(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 23 снежня 2009.
  6. Экспанаты Акропаля пераносяць у новы музей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2008. Праверана 23 снежня 2009.
  7. У Афінах адкрыўся новы музей Акропаля(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2008. Праверана 23 снежня 2009.