Міхаіл Антонавіч Гаўсман
Выгляд
Міхаіл Антонавіч Гаўсман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1817 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1889 |
Род дзейнасці | гісторык, краязнавец, археолаг |
Альма-матар |
Міхал Антонавіч Гаўсман (1817 — 1889) — беларускі гісторык, краязнавец, археолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. Працаваў сакратаром канцылярыі Мінскага дваранскага губернскага сходу. За ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1863 высланы ў Валагодскую губерню. 3 2-й паловы 1870-х жыў у Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У газеце «Минские губернские ведомости» друкаваў краязнаўчыя артыкулы пра беларускія гарады. У 1857 сумесна з Уладзіславам Сыракомлем выдаў нарыс «Мінск».
Збіраў матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў, творы мастацтва. У адным са сваіх будынкаў у Мінску арганізаваў хатні музей. Дапамагаў яму ў зборах бацька Янкі Лучыны — Люцыян Неслухоўскі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.