Мікалай Паўлавіч Пацееў
Мікалай Паўлавіч Пацееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1972 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1939—1945, 1949—1970 |
Званне |
|
Камандаваў | 117-я танкавая брыгада |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Паўлавіч Пацееў (16 мая 1919 — 27 верасня 1972) — савецкі афіцэр, танкіст, Герой Савецкага Саюза (1945).
У верасні 1944 года камандзір танкавай роты Т-34 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту лейтэнант Н. П. Пацееў арганізаваў абарону і спыніў наступленне вермахта на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ, адбіўшы за чацвёра сутак 28 нападаў і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 мая 1919 года ў горадзе Рагачоў (цяпер — Гомельскай вобласці) у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў Ленінградскі машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў на Ленінградскім трубным заводзе[1].
У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1943 годзе скончыў Камышынскае танкавае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года[1].
Камандзір танкавай роты 117-й танкавай брыгады (1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-й Прыбалтыйскі фронт) лейтэнант Н. П. Пацееў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Латвіі ў перыяд з 17 па 21 верасня 1944 года на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ[1].
17 верасня 1944 года даручаная М. П. Пацееву рота танкаў Т-34 заняла абарону і спыніла наступ ворага, адбіўшы за чацвёра сутак 28 варожых нападаў, і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка[1].
Экіпаж танка лейтэнанта Пацеева у гэтых бязлітасных баях знішчыў 9 танкаў ворага[1].
У баях з 13 студзеня 1945 года танкавая рота здзейсніла рэйд у тыл праціўніка, разграміўшы калону бронетэхнікі і захапіўшы населены пункт Грос Скайсгірэн (цяпер пасёлак Бальшакова Слаўскага раёна Калінінградскай вобласці), заняты ворагам. Танкісты запісалі на свой рахунак 5 танкаў, 4 самаходныя гарматы, 40 аўтамашын. З іх ліку, экіпаж старшага лейтэнанта Н. П. Пацеева знішчыў 3 танкі, 2 самаходныя прылады, а таксама два бронетранспарцёры. Паводле ацэнкі камандзіра 1-га танкавага батальёна капітана Машніна, «т. Пацееў... паказаў сябе выключна смелым, адважным, мужным і валявым афіцэрам.» Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (22 лютага 1945)[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм», старэйшаму лейтэнанту Потееву Мікалаю Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна (№ 104646) і медалі «Залатая Зорка» (№ 6872)[1].
Пасля вайны старшы лейтэнант Н. П. Пацееў — у запасе. Жыў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, працаваў дырэктарам райбыткамбіната[1].
У 1949 годзе зноў прызваны ў армію. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. З 1970 года падпалкоўнік Н. П. Пацееў — у адстаўцы[1].
Жыў у Мінску. Памёр 27 верасня 1972 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[1].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945);
- ордэн Леніна (24 сакавіка 1945);
- ордэн Чырвонага Сцяга (22 лютага 1945 г.[2]);
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (19 ліпеня 1944 г.);
- ордэн Чырвонай Зоркі (15 кастрычніка 1943 г.);
- медалі[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на Алеі Герояў у Піянерскім парку ўсталяваны памятны знак М. П. Пацееву[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Сын — Аляксандр Пацееў (1952-2016) — былы палкоўнік Службы знешняй разведкі , узначальваў 4-й (амерыканскі) аддзел Кіраўніцтва «З» (нелегальная разведка), у 2010 годзе збег у ЗША і выдаў разведчыкаў-нелегалаў . У 2011 годзе расейскім судом прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дэзерцірстве[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Мікалай Паўлавіч Пацееў на сайце «Героі краіны»
- ↑ а б Потеев, Николай Павлович. Сайт «Герои страны»
- ↑ Суд заочно признал виновным экс-полковника Потеева, выдавшего российских разведчиков США // Газета.ру , 27.06.2011 10:54.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского союза. Справочник — СПб., 2010. — 638 с. ISBN 978-5-9529-0041-7
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. — С. 423.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Паўлавіч Пацееў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Памерлі 27 верасня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС