Перайсці да зместу

Марыя Качыньская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Качыньская
польск.: Maria Kaczyńska
першая лэдзі Польшчы[d]
23 снежня 2005 — 10 красавіка 2010
Папярэднік Jolanta Kwaśniewska[d]
Пераемнік Anna Komorowska[d]

Нараджэнне 21 жніўня 1942(1942-08-21)[1]
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10) (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні польск.: Maria Helena Mackiewicz
Муж Лех Качыньскі[2][3]
Дзеці Марта Качыньская[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст[d]
Месца працы
Узнагароды
ордэн «На карысць Рэспублікі» Order pro Merito Melitensi кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Grand Cross of the Order of Vytautas the Great Grand Cross of the Order of Prince Henry
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Качыньская, дзявоч. Мацкевіч (польск.: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942 — 10 красавіка 2010) — польскі эканаміст, грамадскі дзеяч, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы Махава каля Кабыльніка (цяпер мястэчка Нарач на Беларусі).

Бацька, Чэслаў Мацкевіч, быў па нацыянальнасці палякам, працаваў лесніком, удзельнік вайны з немцамі; маці, Лідзія Мацкевіч (Пішчака), нарадзілася ў Петраградзе, дзе яе бацькі, родам з-пад Кабыльніка, хаваліся ад Першай сусветнай вайны, і працавала настаўніцай. Неўзабаве Мацкевічы з малой дачкой перабраліся ў Вільню да радні Чэслава, а ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Члухаў, на поўначы Польшчы.

Марыя Мацкевіч скончыла Вышэйшую эканамічную школу ў Сопаце, спецыялізацыя — замежны гандаль. Потым працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, там у 1978 годзе пабралася шлюбам з Лехам Качыньскім. У 2005 годзе Лех Качыньскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Загінула разам з мужам і вялікай урадавай дэлегацыяй у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.

Ведала 5 замежных моў. Марыя Качыньская мае тытул «Чалавек адкрытага сэрца» Таварыства дзяцей і інвалідаў, «Анёл клінікі Будзік». За харытатыўную дзейнасць пад лозунгам «Май сэрца і глядзі ў сэрцы — супраць абыякавасці» яна была ўганараваная «Бурштынавай ружай».

Дачка Марта (нар. 1980) — адвакат.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Пахавана ў саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве.

У 2008 годзе новы гатунак цюльпана галандцы назвалі «Марыя Качыньская».

22 жніўня 2019 года ў касцёле святога Андрэя ў мястэчку Нарач адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Марыю Качыньскую, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года[4].

Зноскі