Караль Свярчэўскі
Караль Свярчэўскі | |
---|---|
польск.: Karol Świerczewski | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1897[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1947[4][5][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады і Народнае польскае войска[d] |
Званне | генерал-палкоўнік і генерал броні[d] |
Камандаваў | 35th Division[d] і 2-я армія Войска Польскага[d] |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Польска-савецкая вайна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна, Антыкамуністычны рух у Польшчы (1944—1953), Паўстанцкі рух у Заходняй Украіне |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Свярчэўскі, таксама вядомы пад псеўданімам Вальтэр (польск.: Karol Świerczewski; 10 [22] лютага 1897 — 28 сакавіка 1947) — польска-савецкі ваенны дзеяч, удзельнік шэрагу ваенных канфліктаў, кандыдат ваенных навук (1941).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і майстра-ліцейшчыка. Быў старэйшым сярод 4 дзяцей (браты Макс і Тадэвуш, сястра Хенрыка). Скончыў два класа пачатковай школы. Працаваў вучнем токара на фабрыцы «Герлях і Пульст». У 1915 годзе, у час Першай сусветнай, эвакуіраваўся ў Казань, адтуль пераехаў у Маскву.
У 1916 годзе Свярчэўскі прызваны ў армію і апынуўся на Усходнім фронце Першай сусветнай. Далей прымаў удзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне ў Расіі, змагаючыся на баку «чырвоных» ва Украіне, Беларусі і на поўдні. У часы польска-савецкай вайны застаўся на баку бальшавікоў і ваяваў супраць польскіх войск . Даслужыўся да камандзіра батальёна. У пасляваенныя гады Свярчэўскі выкладаў на курсах чырвоных камандзіраў.
У 1924—1927 гадах вучыцца ў Ваеннай акадэміі ім. М. Фрунзэ, што дазволіла заняць пасаду начальніка штаба палка. Потым Свярчэўскі перанакіраваны на работу ў Разведупр РСЧА. Як этнічны паляк з чэрвеня 1931-га рыхтаваў кадры агентурных разведчыкаў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў ваенна-палітычнай школе польскай секцыі Камінтэрна. Працаваў з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. У гэты час Свярчэўскі набыў псеўданім Вальтэр.
З 1936 года ў складзе інтэрбрыгад ваяваў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў. У «гарачай кропцы» камандаваў 14-й інтэрбрыгадай, 35-й пяхотнай дывізіяй, а таксама корпусам і чатырма рознымі аператыўнымі групамі. Пасля вяртання ў СССР з-за арышту брата Макса стаў простым выкладчыкам кафедры ў Акадэміі Фрунзе.
У студзені 1941-га Свярчэўскі абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата ваенных навук. Пасля ён быў прызначаны начальнікам курсаў асаблівай групы пры Акадэміі.
У першыя дні Вялікай Айчыннай напісаў рапарт аб адпраўцы на фронт. Караля Свярчэўскага прызначылі камандзірам 248-й стралковай дывізіі першага фарміравання. На чале свайго фарміравання ўдзельнічаў у баях пад Масквой і Вязьмай. Неўзабаве ён захварэў на запаленне лёгкіх. Ляжаў у шпіталі ў Маскве, а пазней, у снежні 1941 года, узначаліў 43-ю запасную стралковую брыгаду Сібірскай ваеннай акругі. У лютым 1942 года прызначаны на пасаду начальніка эвакуіраванага ў горад Ачынск Кіеўскага ваенна-пяхотнага вучылішча.
У жніўні 1943 года яго накіравалі ў Войска Польскае, прызначыўшы намеснікам камандзіра 1-га армейскага корпуса. У складзе фарміравання ўдзельнічаў у баях у Беларусі, Польшчы і Чэхаславакіі, а ў 1945-м — Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля заканчэння вайны ён застаўся ў Войску Польскім. Служыў генералам-інспектарам ваенных паселішчаў, камандаваў войскамі Познанскай ваеннай акругі. З лютага 1946 года — намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы, а са студзеня 1947 — дэпутат сейма. Быў забіты падчас нападу УПА ў ходзе інспекцыйнай паездкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Brozović D., Ladan T. Karol Świerczewski // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000050007&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ↑ http://ipn.gov.pl/najwazniejsze-wiadomosci/informacja-historyczna/karol-swierczewski-walter-18971947
- ↑ а б Сверчевский Кароль / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Karol Wacław Świerczewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячеслав Филиппов Генерал трёх армий // Сегодняшняя газета. — 2016. — 26 кастрычніка
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Байцы інтэрбрыгад
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Генералы Польшчы
- Кандыдаты ваенных навук
- Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі