Ubisoft
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ubisoft Entertainment — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выданні і распрацоўцы камп’ютарных відэагульняў, галоўны офіс якой размяшчаецца ў Мантрой, Францыя. Кампанія ўключае ў сябе студыі ў больш чым 20 краінах, сярод іх Расія, Канада, Іспанія, Кітай, ЗША, Германія, Балгарыя, Украіна, Румынія і Італія. «Ubisoft» з’яўляецца адным з найбуйнейшых гульнявых выдаўцоў у Еўропе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пяцёра братоў Гіймо (фр.: Guillemot) заснавалі Ubisoft у 1986 годзе ў Францыі. Іў Гіймо (фр.: Yves Guillemot) хутка наладзіў справы з Electronic Arts, Sierra On-Line і Microprose на выданне іх гульняў у Францыі. У канцы дзесяцігоддзя Ubisoft пашырылася на іншыя гульнявыя рынкі, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію і Германію.
У 1994 годзе Ubisoft адкрылі сваю студыю па распрацоўцы гульняў у Манрэалі (Канада) якая пазней стала іх галоўным офісам. У гэтым жа годзе Мішэль Ансэло стварыў гульню Rayman, галоўны персанаж якой, Рэйман, з’яўляецца ў гульнях Ubisoft да гэтага часу. У 1996 годзе Ubisoft адкрыла дадатковыя офісы ў Шанхаі і Манрэалі.
У 2000 годзе Ubisoft набыла амерыканскую студыю Red Storm Entertainment, распрацоўшчыка гульняў па матывах кніг Тома Клэнсі. У 2001 у кампанія набыла Blue Byte Software, вядомую па серыі Settlers. У 2003 годзе купляе правы на папулярны брэнд Might & Magic і яго адгалінаванні, у прыватнасці Might and Magic: Heroes. 5 кастрычніка 2009 Ubisoft набывае маленькую, нядаўна заснаваную студыю Nadeo, заснаваную ў 2000 годзе, якая вядомая па праектах TrackMania, Virtual Skipper, ShootMania і QuestMania. У 2003 годзе супрацоўнікі кампаніі працавалі ўжо ў 22 краінах. Ubisoft стварыла некалькі паспяховых і ўзнагароджаных прызамі гульняў, сярод якіх Assassin’s Creed, Tom Clancy’s Splinter Cell, Prince of Persia: The Sands of Time, XIII, Far Cry 2, Rayman 3, Tom Clancy’s Rainbow Six 3: Raven Shield і Beyond Good & Evil.
Даход Ubisoft у 2002—2003 гадах склаў €453 млн; за 2003—2004 — €508 млн. Паводле даных на 2004 год у Ubisoft працавала 2350 чалавек.
У пачатку 2000 года Ubisoft спрабавалі выйсці на рынак анлайн гульняў, спрадзюсіраваўшы Uru: Ages Beyond Myst, The Matrix Online, і еўрапейскія і кітайскія аперацыі над EverQuest. У лютым 2004 Ubisoft адмяняюць падтрымку Uru і адмаўляюцца ад выдання The Matrix Online. Праз тыдзень кампанія анансуе пакупку студыі Wolfpack Studios, распрацоўшчыкаў MMORPG Shadowbane, і ў ліпені 2004 года Tom Clancy’s Splinter Cell: Pandora Tomorrow, выпушчаным на Xbox і PlayStation 2.
20 снежня 2004 года Electronic Arts (EA) набыла 19,9 % фірмы.
У сакавіку 2005 года Ubisoft набыла MC2-Microids (Microids Canada) і злучыла іх з Ubisoft Montreal.[9]
Ubisoft таксама купіла правы на серыю Driver у Atari ў ліпені 2006 за € 19 мільёнаў (USD $ 24 мільёна). Акрамя таго, усе распрацоўшчыкі з Reflections Interactive, якія стваралі Driver, сталі службоўцамі Ubisoft.
11 красавіка 2007 года Ubisoft паведаміла аб набыцці Sunflowers[10]. Sunflowers вядомыя дзякуючы папулярнай серыі Anno.
29 красавіка 2008 года абвешчана аб заснаванні ўкраінскага падраздзялення — Ubisoft Ukraine.[11][12][13]
3 мая 2011 года кампанія стварыла кінастудыю Ubisoft Motion Pictures, якая будзе рабіць фільмы па гульнях.
2 кастрычніка 2014 года на штогадовай гульнявой выставе Игромир, выканаўчы дырэктар кампаніі Ubisoft, Алан Кар, афіцыйна абвясціў аб стварэнні офіса ў Расіі, які называецца Ubisoft Russia[14]. Офіс расійскага прадстаўніцтва знаходзіцца на Прэсненскай набярэжнай у Маскве.
Падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Ubisoft Tiwak
- Ubisoft Montpellier
- Ubisoft Paris
- Ubisoft Annecy
- Ubisoft Milan
- Ubisoft Montreal
- Ubisoft Quebec
- Ubisoft Vancouver
- Ubisoft Shanghai
- Ubisoft Chengdu
- Ubisoft Singapore
- Ubisoft Tokyo — пачало сваю дзейнасць у 1994 годзе як дыстрыб’ютар і лакалізатары гульняў, вырабленых іншымі даччынымі кампаніямі, на японскую мову.
- Ubisoft Romania
- Ubisoft Ukraine
- Ubisoft Poland
- Ubisoft São Paulo
- Ubisoft Barcelona
- Ubisoft Motion Pictures — кінастудыя, здымае фільмы па гульнях.
- Ubisoft Digital Arts — кампанія па вытворчасці гульняў па фільмах.
- Ubisoft India — кампанія ў горадзе Пуна, Індыя. Раней належала Gameloft; была паглынутая ў 2008 годзе.
- Ubisoft Casablanca
- Ubisoft Madrid — другое, пасля берлінскага, падраздзяленне Ubisoft у Іспаніі. Пасля адкрыцця ў 2001 годзе, сіламі студыі было распрацавана некалькі квэстаў, заснаваных на тэлесерыяле «CSI: Месца злачынства».[15]
- Ubisoft Bulgaria
- Ubisoft Toronto
- Ubisoft Germany
- Ubisoft Reflections
- Ubisoft Red Storm
- Ubisoft Massive
- Ubisoft Blue Byte
- Nadeo
- Sunflowers Interactive
- Ubisoft Russia
- Ubisoft Halifax
Uplay
[правіць | правіць зыходнік]З выпускам Assassin’s Creed II у 2009 Ubisoft запусціла гульнявую сетку Uplay, у якую можна зайсці ў гульні або на сайце Uplay. Uplay дазваляе гульцам мець зносіны з іншымі гульцамі і атрымліваць узнагароджанні (англ.: rewards) за балы, якія выдаюцца за выкананне пэўных дасягненняў (так званых «Actions») у гульнях з падтрымкай Uplay. Падтрымлівае стварэнне спісаў сяброў, куплю гульняў праз унутраную краму ці іх актывацыю пры дапамозе лічбавых ключоў.
Асноўныя канкурэнтныя гульнявыя сеткі
[правіць | правіць зыходнік]- Steam ад Valve Corporation
- Origin ад Electronic Arts
- Xbox Live ад Microsoft Corportation
- PlayStation Network ад Sony Computer Entertainment
Зноскі
- ↑ Nunneley, Stephany. Ubisoft sales for Q4 show increase of 14% to $ 1.4 billion(недаступная спасылка). videogaming247 (29 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 24 лютага 2010.
- ↑ At a glance . Ubisoft (1 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 24 лютага 2010.
- ↑ а б https://ubistatic19-a.akamaihd.net/comsite_common/en-US/images/22ubi2020_urd_en_20_06_18_mel_tcm99-362572_tcm99-196733-32.pdf
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://www.ubisoftgroup.com/en-US/about_ubisoft/facts_and_figures.aspx
- ↑ https://www.ubisoft.com/en-us/company/careers/locations/saint-mand%C3%A9/ubisoft-worldwide-hq Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ а б в Ubisoft Entertainment SA Annual Report 2021
- ↑ Yahoo! Finance Ubisoft Entertainment SA (UBI.PA) Stock Info
- ↑ .aspx? nId = 2028 Ubisoft montreal enters into an agreement to aquire Microids Canada’s development operations ubi.com
- ↑ "Ubisoft Acquires SunFlowers, Anno Franchise". Gamasutra. April 11, 2007. Праверана 2007-04-12.
- ↑ Киев вітае новую студыю UBISOFT! Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (руск.). The Daily Telefrag (7 мая 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана красавіка 5 2010.
- ↑ Kiev Welcomes Ubisoft's Newest Studio Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (англ.). IGN (7 мая 2009 года). — англамоўная версія пресс-релиза. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5. красавіку 2010 г..
- ↑ Ubisoft адкрывае студыю ў Украіне (руск.). Maxigame.by (30 красавік 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
- ↑ Assassins-Creed.ru. Игромир 2014 - на тэрыторыі інтэрактыўных забаў (5 кастрычнік 2014 г.).
- ↑ Ubisoft Madrid (англ.). MobyGames. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 31 августа 2010.