Фелікс Кеневіч
Фелікс Кеневіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1802[1] |
Смерць |
1863 |
Месца пахавання |
|
Род | Кеневічы |
Бацька | Антон Нестар Кеневіч |
Маці | Кацярына з Адынцоў[d] |
Дзеці | Геранім Уладзіслаў Кеневіч і Феліцыя з Кеневічаў[d] |
Адукацыя | |
Бітвы |
Фелікс Кеневіч (польск.: Feliks Kieniewicz; 1802 — 1863) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся на Палессі, сын Антона Нестара Кеневіча і Кацярыны Адынец[2].
Вучыўся ў Віленскім універсітэце[2].
Памешчык з Мазырскага павета Мінскай губерні. Валодаў сумесна з маці і братамі маёнткамі Дарашэвічы, Снядзіна, Лобча[2]. Каля 1825 года заклаў у Дарашэвічах класіцыстычны палац над Прыпяццю, які не паспеў скончыць[3].
З пачаткам паўстання ў маі 1831 года арганізаваў у Мазырскім павеце паўстанцкі атрад, які разбіў у в. Каралін, Кузьмічы, Міхалкі паштовыя станцыі. 11 чэрвеня 1831 года спрабаваў захапіць горад Мазыр. 25 мая 1831 года атрад разбіты ў Мухаедаўскіх лясах, сам Кеневіч накіраваўся ў Варшаву. 10 жніўня 1831 года выбраны паслом на варшаўскі сейм ад Мазырскага павета. Пасля паражэння паўстання перабраўся ў Галіцыю[2].
Па рашэнні Мінскай губернскай следчай камісіі ад 3 снежня 1831 года быў аднесены да 2-га разраду злачынцаў. Рашэннем Мінскай казённай палаты ад 18 мая 1832 года сродкі, атрыманыя ад продажы рухомай маёмасці Фелікса Кеневіча, пераведзены ў казну. 2 ліпеня 1832 года прасіў літасці[2].
У 1833 годзе прыбыў у Францыю. Меў стасункі з Іаахімам Лялевелем. У 1835—1836 гадах удзельнічаў у спробах аднавіць паўстанне[2].
Набыў у Францыі маёмасць на грошы, прысланыя сваякамі з Палесся. У 1857 годзе па расійскай царскай амністыі разам з сынам Геранімам вярнуўся ў Мазыр. Пабудаваў дом ва ўрочышчы Багданка, пахаваны ў Паўлінаве[2] (цяпер Петрыкаўскі раён).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся ў Францыі з Фяліцыяй Скрашэўскай[4], родам з аўстра-венгерскай Галіцыі, ад якой меў сына Гераніма (у маі 1864 г. расстраляны ў Казані за ўдзел у Студзеньскім паўстанні 1863—1864 гадоў) і дачку Феліцыю[2].
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/feliks-kieniewicz
- ↑ а б в г д е ё ж Кеневіч Фелікс // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
- ↑ Дарашэвіцкая сядзіба // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
- ↑ Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… – Wrocław, 1989. — С. 31.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анішчанка, Я.К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII — XIX стст.: спісы на рус. мове / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2011. — 392 с.
- Кеневіч Фелікс // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
- Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
- Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.