Стэн Мікіта
Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 мая 1940[1] |
|||
Памёр |
7 жніўня 2018[1] (78 гадоў) |
|||
Пахаванне | ||||
Грамадзянства | ||||
Рост | 175 см | |||
Вага | 77 кг | |||
Пазіцыя | цэнтральны нападаючы | |||
Хват | правы[d] | |||
��рафт НХЛ | не выбіраўся | |||
У зале славы з 1983 года | ||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў (Стэн) Мікіта (англ.: Stanislav Mikita), сапраўднае імя Станіслаў Гут (славацк.: Stanislav Guoth; 20 мая 1940, Сокалчэ, Славацкая рэспубліка) — канадскі хакеіст славацкага паходжання, ігрок клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхакс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Станіслаў Гут нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславакію камуністычнага рэжыму эміграваў з цёцяй і дзядзем у Сент-Катарынс (Антарыа, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозвішча Мікіта[5].
Гуляць у хакей пачаў за клуб Хакейнай асацыяцыі Антарыа «Сент-Катарынс Тыпіз», і пасля трох зорных сезонаў быў пераведзены ў яго старэйшы клуб «Чыкага Блэкхакс». У сваім другім НХЛ-аўскім сезоне (1961) заваяваў у складзе клуба кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).
Наступны сезон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным звяне» (разам з правым нападнікам Кенам Уорэмам і левымі Эбам Мак-Дональдам і Дагам Монсам)[5]. Ён быў самым небяспечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Халам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэкхакс» дзесяцігоддзя, заўсёды лідзіруючы па колькасці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго з лепшых ігракоў на ўкідванні з дапамогай сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігоддзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 гадах падзяліўшы першы радок з Бобі Халам і ўсталяваўшы персанальны рэкорд — 97 галоў.
Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Халам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[6].
На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных ігракоў лігі, аднак пазней намерыўся гуляць чысцей і двойчы атрымліваў мемарыяльны трафей лэдзі Бінг за спартыўныя паводзіны.
У 1973 годзе Мікіта разам з чыкагаўскім бізнесменам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амерыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і ігракі з парушэннямі слыху.
Апошнія сезоны Стэна Мікіты былі азмрочаны хранічнымі траўмамі спіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру іграка ў сезоне 1979—1980 гадоў[5]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазіта мелі большы паказчык па колькасці пунктаў, і толькі шэсць ігракоў — па колькасці праведзеных матчаў.
У 1983 годзе Мікіта быў уведзены ў Залу хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залу хакейнай славы. Цяпер ён з’яўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкхакс»[7].
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярны сезон | Плэй-оф | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Клуб | Ліга | Г | Ш | П | Пт | +/- | Шт | Б | SH | GW | Г | Ш | П | Пт | Шт | Б | SH | GW | ||
1956—1957 | Сент-Катарынс Тыпіз | ХЛА-мол. | 52 | 16 | 31 | 47 | — | 129 | — | — | — | 14 | 8 | 9 | 17 | 44 | — | — | — | ||
1957—1958 | Сент-Катарынс Тыпіз | ХЛА-мол. | 52 | 31 | 47 | 78 | — | 146 | — | — | — | 8 | 4 | 5 | 9 | 46 | — | — | — | ||
1958-59 | Сент-Катарынс Тыпіз | ХЛА-мол. | 45 | 38 | 59 | 97 | — | 197 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | ||
1958-59 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 3 | 0 | 1 | 1 | — | 4 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | ||
1959-60 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 67 | 8 | 18 | 26 | — | 119 | — | — | — | 3 | 0 | 1 | 1 | 2 | — | — | — | ||
1960-61 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 66 | 19 | 34 | 53 | — | 100 | — | — | — | 12 | 6 | 5 | 11 | 21 | — | — | — | ||
1961-62 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 70 | 25 | 52 | 77 | — | 97 | — | — | — | 12 | 6 | 15 | 21 | 19 | — | — | — | ||
1962-63 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 65 | 31 | 45 | 76 | — | 69 | — | — | — | 6 | 3 | 2 | 5 | 2 | — | — | — | ||
1963-64 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 70 | 39 | 50 | 89 | — | 146 | 14 | 1 | 7 | 7 | 3 | 6 | 9 | 8 | — | — | — | ||
1964-65 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 70 | 28 | 59 | 87 | — | 154 | 8 | 0 | 6 | 14 | 3 | 7 | 10 | 53 | — | — | — | ||
1965-66 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 68 | 30 | 48 | 78 | — | 58 | 11 | 1 | 1 | 6 | 1 | 2 | 3 | 2 | — | — | — | ||
1966-67 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 70 | 35 | 62 | 97 | — | 12 | 8 | 1 | 5 | 6 | 2 | 2 | 4 | 2 | — | — | — | ||
1967-68 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 72 | 40 | 47 | 87 | −3 | 14 | 13 | 2 | 8 | 11 | 5 | 7 | 12 | 6 | 3 | 0 | 0 | ||
1968-69 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 74 | 30 | 67 | 97 | +17 | 52 | 7 | 3 | 2 | — | — | — | — | — | — | — | — | ||
1969-70 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 76 | 39 | 47 | 86 | +29 | 50 | 7 | 0 | 8 | 8 | 4 | 6 | 10 | 2 | 3 | 0 | 1 | ||
1970-71 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 74 | 24 | 48 | 72 | +21 | 85 | 7 | 0 | 4 | 18 | 5 | 13 | 18 | 16 | 1 | 0 | 1 | ||
1971-72 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 74 | 26 | 39 | 65 | +16 | 46 | 5 | 0 | 6 | 8 | 3 | 1 | 4 | 4 | 0 | 0 | 0 | ||
1972-73 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 57 | 27 | 56 | 83 | +31 | 32 | 7 | 1 | 5 | 15 | 7 | 13 | 20 | 8 | 1 | 0 | 2 | ||
1973-74 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 76 | 30 | 50 | 80 | +24 | 46 | 6 | 2 | 1 | 11 | 5 | 6 | 11 | 8 | 1 | 0 | 1 | ||
1974-75 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 79 | 36 | 50 | 86 | +14 | 48 | 12 | 0 | 6 | 8 | 3 | 4 | 7 | 12 | 1 | 0 | 1 | ||
1975-76 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 48 | 16 | 41 | 57 | −4 | 37 | 6 | 0 | 1 | 4 | 0 | 0 | 0 | 4 | 0 | 0 | 0 | ||
1976-77 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 57 | 19 | 30 | 49 | −9 | 20 | 6 | 1 | 4 | 2 | 0 | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | ||
1977-78 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 76 | 18 | 41 | 59 | +18 | 35 | 6 | 0 | 2 | 4 | 3 | 0 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | ||
1978-79 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 65 | 19 | 36 | 55 | +3 | 34 | 4 | 0 | 1 | — | — | — | — | — | — | — | — | ||
1979-80 | Чыкага Блэкхакс | НХЛ | 17 | 2 | 5 | 7 | +2 | 12 | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | — | — | ||
Агулам у ХЛА-мол. | 149 | 85 | 137 | 222 | — | 472 | — | — | — | 22 | 12 | 14 | 26 | 90 | — | — | — | ||||
Агулам у НХЛ | 1394 | 541 | 926 | 1467 | +159 | 1270 | 127 | 12 | 67 | 155 | 59 | 91 | 150 | 169 | 12 | 0 | 6 |
Узнагароды і дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- 14-е месца па колькасці пунктаў, 16-е па колькасці перадачаў, 29-е па колькасці шайбаў, 32-к па колькасці згуляных матчаў (паводле саслоўя на канец сезона 2009—2010)
- Мемарыяльны трафей Харта як найкаштоўнейшы ігрок 1967 і 1968 гадоў[8]
- Трафей Арта Роса як найлепшы бамбардзір 1964, 1965, 1967 і 1968[8]
- Мемарыяльны трафей лэдзі Бінг 1967 і 1968[8]
- Першая каманда ўсіх зорак НХЛ 1962, 1963, 1964, 1966, 1967 і 1968[8]
- Другая каманда ўсіх зорак НХЛ 1965 і 1970[8]
- Удзельнік матчаў зорак НХЛ 1964, 1967, 1968, 1969, 1971, 1972, 1973, 1974 і 1975
- Трафей Лестэра Патрыка 1976[8]
- Адзіны ігрок у гісторыі НХЛ, які атрымліваў трафеі Харта, Арта Роса і лэдзі Бінг у адным сезоне, прычым двойчы — у 1966-67 і 1967-68
- Уведзены ў славацкую Залу хакейнай славы ў 2002
- У 1998 уключаны на 17-й пазіцыі ў спіс 100 найлепшых хакеістаў паводле The Hockey News
- У славацкім Ружамбераку ў яго гонар названая лядовая арэна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс статыстычных лідараў НХЛ
- Спіс хакеістаў НХЛ, якія набралі 1000 пунктаў
- Спіс хакеістаў НХЛ, якія закінулі 500 шайбаў
- Спіс хакеістаў НХЛ, якія згулялі 1000 гульняў
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Total Hockey. — Toronto: Total Sports Publishing, 1998. — С. 1794. — ISBN 0-8362-7114-9.
- ↑ 20th Century Hockey Chronicle. — Lincolnwood, IL: Publications International, Ltd, 1999. — С. 277. — ISBN 1-7853-3504-8.
- ↑ а б в Mikita, Stan (англ.). Biography — Honoured Player — Legends of Hockey. Hockey Hall of Fame and Museum (7 чэрвеня 2014).
- ↑ Puck Daddy.. The 10 best player-inspired NHL rules changes (англ.). NHL Blog. Yahoo! Sports (7 чэрвеня 2014).
- ↑ Hall Of Famer Savard Named Blackhawks Ambassador (англ.). Чыкага Блэкхакс (13 лістапада 2008). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ а б в г д е Stan Mikita, SVK (англ.). Eurohockey (7 чэрвеня 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэн Мікіта
- Легенды хакею (англ.)
- Хакейная база даных (англ.)
- Еўрахакей (англ.)
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Славакіі
- Памерлі 7 жніўня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Ігракі «Чыкага Блэкхокс»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Карткі хакеістаў з невядомымі параметрамі
- Хакеісты Канады
- Хакеісты НХЛ
- Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
- Уладальнікі Харт Трофі
- Уладальнікі Кубка Стэнлі
- Зала славы хакея з шайбай