Увеа (востраў, Уоліс і Футуна)
Увеа | |
---|---|
фр. Uvea | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 77,6 км² |
Найвышэйшы пункт | 151 м |
Насельніцтва | 9 207 чал. (2008) |
Шчыльнасць насельніцтва | 118,65 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°16′22″ пд. ш. 176°12′17″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Уоліс |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уве́а (фр.: Uvea) або Уоліс (фр.: Wallis) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Уоліс. Плошча — 77,6 км². Насельніцтва — 9207 чал. (2008 г.). На Увеа знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Уоліс і Футуна — Мата-Уту.
Геаграфія
Востраў Увеа знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 362 км на паўночны захад ад астравоў Самоа, у 510 км на паўночны ўсход ад Фіджы, у 16075 км ад Парыжа, у 15055 км ад Мінска. Даўжыня — 15 км, найбольшая шырыня — 7,6 км. Востраў з'яўляецца вяршыняй старажытнага вулкана. На востраве маюцца ўзгорыстыя узняцці, якія дасягаюць 151 м. У старажытных малых кратэрах сфарміраваліся невялікія азёры. Бераг абрамлены колам каралавага рыфу, які апускаецца да 46 м углыб акіяну.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература ў ліпені ад +21° C да +29° C, у студзені — ад +25° C да +31° C. Востраў Увеа знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Увеа — даволі зялёны востраў. Пераважаюць культурныя насаджэнні, хмызнякі і рэшткі першароднага лесу. Фаўна прадстаўлена казуркамі, кажанамі, пацукамі, шматлікімі птушкамі. Навакольныя воды славяцца рыбнымі багаццямі.
Гісторыя
Палінезійцы насялілі востраў Увеа каля 1400 г. З сярэдзіны XV да XVIII ст. ён знаходзіўся пад кантролем танганцаў, якія пабудавалі на поўдні вострава каменную крэпасць Таліетуму і склалі вышэйшы пласт насельніцтва — алікі. 16 жніўня 1736 г. востраў быў адкрыты брытанскім мараплаўцам Сэмюэлем Уолісам.
У 1767 г. права��ыр Манука з роду Такумасіва стварыў адзіную астраўную дзяржаву і прыняў манархічны тытул лавелуа. 5 красавіка 1887 г. каралева Амалія падпісала дагавор з Францыяй аб пратэктараце. У 1917 г. Увеа афіцыйна ўвайшоў у склад Францыі, хаця мясцовыя манархі здолелі захаваць значную частку прывілегій. У гады II Сусветнай вайны на востраве знаходзіліся амерыканскія і аўстралійскія ваенныя.
У 2005 г. паміж каралём Тамазі Кулімаетоке II і французскімі ўладамі адбыўся канфлікт, які скончыўся фактычным адхіленнем манарха ад улады. Пасля яго смерці 25 ліпеня 2008 г. каралём стаў Капіліеле Фаўпала.
Інфраструктура
Найбуйнейшы населены пункт — адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Уоліс і Футуна, Мата-Уту. Астатнія паселішчы фактычна з'яўляюцца вёскамі. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам, якія пакуль не маюць вялікага камерцыйнага значэння. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм. У Мата-Уту працуе гандлёвы порт, на паўднёвым захадзе пабудаваны вялікі рыбалоў��ы порт. На поўначы вострава знаходзіцца міжнародны аэрапорт Хіхіфа.