Перайсці да зместу

Трэматадозы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Трэматадозы
Выява
Медыцынская спецыяльнасць інфекталогія[d] і гельмінталогія
ICD-9-CM 121.8[1] і 121.9[1]

Трэматадозы[2] (trematodoses) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя смактунамі.

Апісанне

Усе трэматадозы — біягельмінтозы. Першым гаспадаром паразіта заўсёды з’яўляецца малюск.

У чалавека ўзбуджальнікі паразітуюць у печані, падстраўнікавай залозе, кішэчніку, лёгкіх, у крыві, абумоўліваючы разнастайныя разлады.

Заражэнне адбываецца звычайна пры пападанні ўнутр лічынак з вадой і прадуктамі харчавання; пры апістархозе і метаганімозе — праз рыбу, пры параганімозе — праз крабаў і прэснаводных ракаў, пры фасцыялёзе — праз ваду і расліны; пры шыстасаматозах лічынкі паразітаў пранікаюць праз скуру падчас купання.

Распаўсюджанне

Апістархоз сустракаецца часцей у Заходняй Сібіры, параганімоз і метаганімоз — на Далёкім Усходзе, шыстасамоз — у трапічных краінах. Лячэнне залежыць ад віду трэматадозу.

Арыентыровачна на трэматадозы печані хворыя каля 17 млн чалавек. Асаблівы аспект складаюць паразітарна-анкалагічныя асацыяцыі трэматадозаў печані з канцэрагенезам. Напрыклад, у Расіі найбольшая частата халангіякарцыномы адзначаецца ў інтэнсіўных агменях апістархозу у Об-Іртышскім рэгіёне. Развіццё халангіякарцыомы пры трэматадозах печані — шматфактарны працэс, у якім паразіты гуляюць ролю стымулятараў злаякаснага росту.

Сімптомы

Пры трэматадозах печані (апістархоз, кланархоз, фасцыялёз) развіваюцца хранічны халецыстахалангіт, гепатыт, панкрэатыт, магчымыя пашкоджанні розных аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту, назіраюцца таксама неўралагічныя парушэнні. Характэрнай прыкметай мочапалавога шыстасамозу з’яўляецца «тэрмінальная гематурыя» (з’яўленне крыві ў канцы мачавыпускання) і дызузычныя разлады.

Шыстасомы таксама могуць ствараць умовы для ўзнікнення рака.

Прагноз

Прагноз залежыць ад узбуджальніка і органа-мішэні. Значная доля ускладненняў абумоўлена нетыповай лакалізацыяй гельмінтаў, што звязана са складанай міграцыяй і непрыстасаванасцю да існавання ў арганізме чалавека многіх з іх.

Прафілактыка

Прафілактыкай з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання нечыстотамі, выкананне правіл асабістай гігіены, устрыманне ад ужывання ў недавараны выглядзе рыбы, ракаў і крабаў.

Спіс трэматадозаў чалавека

У людзей апісаны каля 40 відаў трэматод. У лік трэматадозаў чалавека ўваходзяць:

Крыніцы

  1. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Трэматадозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 115

Літаратура