Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Поссе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Сяргей Уладзіміравіч Поссе
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Месца смерці
Бацька Уладзімір Аляксандравіч Поссе[d]
Месца працы

Сяргей Уладзіміравіч Поссе (1901, Лондан29 кастрычніка 1937(1937-10-29), Менск) — беларускі гісторык, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1901 годзе ў Лондане, куды выехаў пасля высылкі з Санкт-Пецярбурга яго бацька, Уладзімір Аляксандравіч Поссе (1864—1940), рускі журналіст[1].

Вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве[2].

Да 9 жніўня 1937 года працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ[2]. У прыватнасці, у 1935 годзе, каб дагадзіць І. В. Сталіну, ініцыяваў пошук прататыпа «беларускага Чапаева», заахвоціўшы чырвоных камандзіраў успомніць гераічныя эпізоды з баявога мінулага «бацькі народаў» на тэрыторыі Беларусі[3].

Арышт і смерць

Арыштаваны ўначы 9 жніўня 1937 года ў Мінску ў сваёй кватэры.

19 кастрычніка 1937 года загадчыца аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б Ф. А. Новікава накіравала сакратарам ЦК КП(б)Б А. А. Волкаву і А. М. Лявіцкаму дакладную запіску «Аб Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б», якая пачыналася словамі: «Органамі НКУС выкрыты і арыштаваны як вораг народа былы дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б Поссе. Пасля яго арышту ў Інстытуце праведзена некаторая (першая яшчэ) праца па выкрыцці яго шкодніцкіх дзеянняў і па выкрыцці людзей, замяшаных у іх…». Паводле яе слоў, менавіта Шаранговіч і Поссе «раскрадалі важнейшыя дакументы партыйнага архіва». І асабліва — «копіі загадаў Заходняга фронту за подпісам таварыша Сталіна і адна справа — тэлеграмы аб утварэнні БССР таксама за подпісам т. Сталіна…». Паводле даносу Ф. Новікавай, Поссе «свядома сарваў вывучэнне гісторыі партыі і асабліва паслякастрычніцкага перыяду», шкодна падбіраў аспірантаў, з-за чаго 8 з 12 прэтэндэнтаў не дабраліся да навуковага фінішу, дайшоў з маладымі навукоўцамі ў навуковым разборы толькі да VI з’езду УКП(б), і тое толькі «па асобных пытаннях». Акрамя таго, ён меў неасцярожнасць нарадзіцца ў Лондане і пачаць сваю кар’еру ў Петраградзе інструктарам Камісарыята земляробства, дзе відавочна меўся з усякімі злоснымі апартуністамі.

Прыгавораны да расстрэлу па так званых «сталінскіх спісах»[2]. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года[1].

Рэабілітаваны 21 красавіка 1956 года[2].

Сям’я

  • Першая жонка — Р. А. Поссе, другім шлюбам замужам за М. М. Нікольскім, беларускім гісторыкам, акадэмікам АН БССР[4].
  • Другая жонка — Таццяна Аляксееўна Бодэ, дачка Аляксея Бодэ, роднага брата Аляксандра Бодэ, аўтара слоў да песні «Свяшчэнная вайна»[1].
  • Сын — Уладзімір Сяргеевіч Пасэ (09.08.1924 — 16.06.2017)[4][5], беларускі гісторык, удзельнік Параду Перамогі ў Маскве 1945 года[1].

Крыніцы