Перайсці да зместу

Культура Паўднёвага Судана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Мадэль Алек Век з Паўднёвага Судана

Культура Паўднёвага Судана ахоплівае рэлігію, мовы, этнасы, традыцыі харчавання народаў Паўднёвага Судана.

Этнасы

Асноўную групу насельніцтва складаюць прадстаўнікі нілоцкіх народаў, найбольш шматлікімі з якіх з'яўляюцца дзінка, нуэр, азандэ, бары і шылук[1].

Мова

Танцуючыя мужчыны

Афіцыйнай мовай краіны з'яўляецца англійская, хоць большая частка насельніцтва яе не ведае і мовай міжнацыянальных зносін працягвае заставацца арабская. Большасць жыхароў Паўднёвага Судана гаворыць на мностве адамава-убангійскіх, нілоцкіх, нубійскіх, цэнтральнасуданскіх і іншых моў і гаворак, найбуйнейшай з якіх з'яўляецца мова дзінка.

Рэлігія

Большасць насельніцтва Паўднёвага Судана вызнае або хрысціянства, або традыцыйныя афрыканскія анімістычныя рэлігіі,[2] што падчас канфлікту прывяло да сутыкнення з мусульманскай Поўначчу. У паўднёвай частцы краіны пераважаюць як паганскія, так і хрысціянскія ўплывы, адлюстраваныя ў жыцці мясцовага насельніцтва, хоць іслам таксама вызнаецца невялікай колькасцю насельніцтва.

Маюцца англіканскія прыходы.

Зноскі

  1. Sudan: One country or two? (англ.). bbc.co.uk (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 2011-1-16.
  2. У Судане 4 мільёна чалавек прымуць удзел у рэферэндуме пра незалежнасць (руск.). rus.ruvr.ru (са спасылкай на «Бі-бі-сі») (3 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 2011-1-3.