Перайсці да зместу

Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Кацярына Андрэева
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Кацярына Андрэеўна Бахвалава
Псеўданімы Кацярына Андрэева
Дата нараджэння 2 лістапада 1993(1993-11-02) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Ігар Уладзіміравіч Ільяш[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава; 2 лістапада 1993, Мінск) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.

Біяграфія

Сям’я

Прадзед Кацярыны Давід Пінхасік (1914—1996), быў вядомым журналістам, прабабуля Марыя Ваганава (1908—?) стварала і была першым галоўным рэдактарам «Палескай праўды», а пазней працавала ў «Советской Белоруссии». Дзед Кацярыны Сяргей Ваганаў, беларускі журналіст, быў галоўным рэдактарам газеты «Труд в Беларуси». Бацькі — філолагі[1].

Адукацыя і прафесійная дзейнасць

Пачатковую адукацыю атрымала ў мінскай школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады[1]. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Свой шлях пачала з атрымання прызавога месца на конкурсе «Народны журналіст». Стала пісаць публіцыстыку ў «Нашай Ніве»[1].

З часам прыйшла на тэлебачанне, ад 2017 года Кацярына супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», вядзе стрымы, займаецца вулічнай журналістыкай. Праз актыўную прафесійную пазіцыю неаднаразова прыцягвала негатыўную рэакцыю ўлад на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў[1]. Разам з мужам Ігарам Ільяшом займалася расследаваннямі карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў і бізнесменаў, асвятлялі тэму ваеннага канфлікту на Данбасе. У 2020 годзе выйшла іх супольная кніга «Беларускі Данбас»[1], але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкай ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расследавання, якое высвятліла, сярод іншага, як беларускія службы і дзяржпрадпрыемствы ўдзельнічаюць у вайне на баку сепаратыстаў  (англ.)[2].

Палітычны пераслед

Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Оршы[3]. 12 верасня 2020 года яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Мінску і арыштавана на 3 сутак[3].

Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прышлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[1]. Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіне, дзе яна была да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4].

18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца Аліна Касьянчык, следчы Ігар Курыловіч[5]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Кацярына Андрэева атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[6][7].

27 сакавіка 2021 года стала вядома, што ў жодзінскай турме  (бел. (тар.)) Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнай камісіяй і была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[9].

Адбывала пакаранне ў жаночай калоніі Гомеля, працавала на швейнай фабрыцы. 10 лютага 2022 года стала вядома, што яе этапавалі з ў гомельскі СІЗА № 3. Журналістцы выставілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). Следства праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці, пра сутнасць абвінавачання нічога не паведамлялася. 13 ліпеня на закрытым судзе Кацярына Андрэева асуджана на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.

Рэакцыя на палітычны пераслед

Кіеў, 5 мая 2021 года. Салідарнасць з затрыманымі журналісткамі тэлеканала «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

4 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Дэлара Бурхарт, дэпутатка Еўрапейскага парламента[10]. 8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[12].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд  (укр.)[5]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[5].

Узнагароды

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», напярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[26].

Асабістае жыццё

З будучым мужам журналістам Ігарам Ільяшом пазнаёмілася ў 2015 годзе, праз год яны пабраліся шлюбам[1].

Бібліяграфія

  • «Белорусский Донбасс» (2020, сумесна з Ігарам Ільяшом)

Зноскі

  1. а б в г д е ё Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля. Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. В Минске судили книгу «Белорусский Донбасс». Признали экстремистской (руск.). Белсат (26 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  3. а б Styrczula, Antoni. Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby” (польск.). Белсат (5 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  4. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
  6. Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  7. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  8. “Tabliczka z napisem bojowniczka”. Dziennikarka Biełsatu uznana w więzieniu za ekstremistkę (польск.). Белсат (27 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  9. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было. Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  10. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco  (ням.) (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  11. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  12. Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  13. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  14. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  15. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  16. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  17. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  18. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  19. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  20. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  21. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  22. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  23. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info  (бел. (тар.)) (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  24. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa  (ням.) (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  25. Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
  26. Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)

Спасылкі