Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі
Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі | |
---|---|
Смерць | не раней за 1477 |
Род | Чартарыйскія[1] |
Бацька | Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі[2] |
Жонка | Марыя Дзмітрыеўна[d] і Марына Солтанаўна[d] |
Дзеці | Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі[d][3], Саламярэцкага Аляксандраўна з Чартарыйскіх[d][4][3], Міхаіл Аляксандравіч Чартарыйскі[d][3], Уладзімір Аляксандравіч Чартарыйскі[d][3] і Аўдоцця з Чартарыйскіх[d][3] |
Аляксандр Чартары́йскі (? — пасля 1477) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Сын кн. Васіля, пачынальніка роду Чартарыйскіх. Вялікі канюшы літоўскі (зг. 1440) пры вял.князю Жыгімонце Кейстутавічы. Незадаволены антымагнацкай палітыкай вял.кн. Жыгімонта, які абапіраўся на дробнае баярства, разам з братамі Іванам і Міхаілам быў арганізатарам змовы і забойства вял. кн. Жыгімонта. Пасля вымушаны ўцячы ў Маскву. Намеснік вял.кн. маскоўскага ў Пскове (1443—1447, 1456—1460) і Ноўгарадзе (1447—1456). У 1461 годзе вярнуўся ў ВКЛ і атрымаў ад вял.кн. Казіміра Лагойск, Асташын, Камянец.
У 1452 годзе ажаніўся ў Ноўгарадзе з кн. Марыяй, дачкой князя Дзмітрыя Шамякі, якая раптоўна памерла ў 1456 годзе. У другім шлюбе, напэўна, пасля 1461 года быў з Марынай, дачкой свайго лагойскага баярына Солтана. Род Аляксандра Чартарыйскага — лагойская галіна Чартарыйскіх, па мячы згасла на яго сыне Сямёне ў XVI ст.
Літаратура
- Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 19–20.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 18.
- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 20.
- ↑ Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 87.