Перайсці да зместу

Ён Баўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Ён Баўэр
John Bauer
Ён Баўэр, аўтапартрэт, 1908 г.
Ён Баўэр, аўтапартрэт, 1908 г.
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1882(1882-06-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1918(1918-11-20)[1][2][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства Сцяг Швецыі Швецыя
Грамадзянства
Бацька Joseph Bauer[d][6]
Маці Emma Charlotta Bauer[d]
Жонка Эстэр Эльквіст
Род дзейнасці мастак, ілюстратар
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён Баўэр (шведск.: John Bauer; 4 чэрвеня 1882 — 20 лістапада 1918) — шведскі мастак і ілюстратар. Шырока вядомы сваімі ілюстрацыямі да казак «Сярод эльфаў і троляў» (шведск.: Bland tomtar och troll), якія штогод публікаваліся ў Швецыі на Ражство.

Біяграфія

Ён Баўэр нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг у паўднёвай Швецыі, дзе рос разам з двума братамі і сястрой — Ганнай Баўэр. Ранняя смерць Ганны ў 13 гадоў зрабіла цяжкае ўражанне на Баўэра і яго братоў. З дзяцінства Баўэр любіў праводзіць час за маляваннем, спачатку абмяжоўваючыся невялікімі малюнкамі і накідамі. Калі яму споўнілася 16, ён з'ехаў у Стакгольм, дзе праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў.

Ілюстрацыя да зімовай казкі пра Yule Goat — Калядную казу (1912 г.)

У акадэміі ён сустрэў Эстэр Эльквіст, на якой жаніўся ў снежні 1906 г. У 19081910 гг. яны разам адправіліся ў паездку па паўднёвай Германіі і Італіі. Знаёмства з раннім італьянскім адраджэннем аказала глыбокае ўздзеянне на творчасць Баўэра[8].

Прынцэса Туўстар (1913 г.) — адна з самых значных прац Баўэра

Ілюстрацыі да казак «Сярод эльфаў і троляў», над якімі Ён Баўэр працаваў у перыяд з 1907 па 1915 гг., зрабілі яго адным з самых вядомых казачных мастакоў Швецыі. Спрабаваў ён і іншыя спосабы выраза: ствараў манументальныя фрэскі, складаў казачныя дзіцячыя п'есы, а таксама напісаў лібрэта для балета «Горны кароль» (шведск.: «Bergakungen»).

У 1918 годзе ў мастака пачаліся сямейныя праблемы і частыя дэпрэсіі. Тады ў пошуках лепшага жыцця ён вырашыў адправіцца разам з жонкай і трохгадовым сынам на пароме праз возера Ветэрн у Стакгольм. Але на возеры пачаўся сапраўдны шторм, паром затануў. Ён Баўэр і яго сям'я загінулі.[9]

Зноскі

  1. �� б в г д John A Bauer — 1917.
  2. а б John Bauer
  3. Bauer, John Albert, f. 1882 i Jönköping Jönköpings län, Målare artister // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 6 красавіка 2018.
  4. John Bauer Праверана 20 сакавіка 2017.
  5. Östra kyrkogården Jönköping: John Bauerkulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
  6. John A Bauer — 1917. Праверана 7 кастрычніка 2017.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. Nordic Art: Ён Баўэр
  9. Цыдулкі Астранаўта: Ён Баўэр

Спасылкі