Перайсці да зместу

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міхась МІЦКЕВІЧ (13 ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк; Псеўданімы: Антон Галіна) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

Біяграфія

У 1910-х удзельнік нацыянальнага руху, дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1919—1920 выкладаў беларускую мову ў Мінскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х настаўнічаў. У 1939—1941 працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспектарам беларускіх школаў Стаўбцоўскага р-на. З лета 1944 у эміграцыі, у лагерах для перамешчаных асоб — настаўнічаў, выдаў чатыры чытанкі для дзяцей. З 1950 — у ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус», быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы».

Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Літаратура

  • Гардзіенка А. Біяграмы // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: Бібліятэчка «Беларускага гістарычнага агляду», 2002.