Перайсці да зместу

Галгофа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:41, 7 верасня 2024, аўтар Paleski Hnom (размовы | уклад) (дададзены націск)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Традыцыйнае месцазнаходжанне Галгофы, дзе зараз стаіць царква Труны Гасподняй

Галго́фа, Галго́та (грэч. Γολγόθα, Κρανίου Τοπος; іўр.: גולגלתא, «лобнае месца» ад арам. gûlgaltâ, літ. «чэрап»; лац.: Calvaria) (таксама ўжываецца Кальварыя) — паводле Евангелляў месца адразу за сценамі Іерусаліма, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Галгофа згадваецца ў ранніх работах, як пагорак, які размешчаны вельмі блізка да брамы ў Іерусалім. З 6 стагоддзя месца згадваецца як гара, а з 333 года як невялікі ўзгорак. Новы Запавет апісвае яго як месца досыць блізка да горада, і тыя, якія ўваходзілі ў горад маглі чытаць надпіс над крыжам «Ісус з Назарэта — Цар Іўдзейскі». Само размяшчэнне Галгофы згадваецца ва ўсіх чатырох Евангеллях.

Традыцыйнае месцазнаходжанне Галгофы вядзе пачатак ад ідэнтыфікацыі Алены, маці Канстанціна I, у 325 годзе. У некалькіх метрах побач, Алена таксама вызначыла месцазнаходжанне Труны Ісуса і сцвярджала, што выявіла Жыватворны Крыж, а яе сын, Канстанцін потым пабудаваў на гэтым месцы царкву Труны Гасподняй. У 333 годзе, паломнік з Бардо, уваходзячы з усходу, апісаў «невялікі пагорак Галгофы, дзе быў укрыжаваны Гасподзь».

Гэта месца знаходзіліся на паўночны захад ад горада. У цяперашні час яно з'яўляецца часткай Храма Труны Гасподняй у хрысціянскім квартале старога горада Іерусаліма. Пачынаючы з канца XIX стагоддзя некаторыя даследчыкі вылучалі іншыя версіі аб яе месцазнаходжанні, напрыклад Садовая магіла на поўначы Іерусаліма ля Дамаскай брамы.