Перайсці да зместу

Флокі Вільгердарсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:04, 1 ліпеня 2024, аўтар Culamar (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Флокі Вільгердарсан
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, мараплавец, годзі
Дата нараджэння IX стагоддзе
Грамадзянства
На карце паказаны першыя падарожжы скандынаваў у Ісландыю.

Флокі Вільгердарсан або Флокі, сын Вільгерда (ісл.: Flóki Vilgerðarson; жыў у X стагоддзі) — нарвежскі мараплавец і даследчык; першы нарвежац, які пабываў у Ісландыі. Кніга пра засяленне Ісландыі называе яго «вялікім вікінгам»[1].

Флокі даведаўся пра востраў, які знаходзіўся на захадзе, і вырашыў пасяліцца там. Ён адправіўся ў шлях з сям’ёй, і дарогу яму паказвалі тры асвячоных у Нарвегіі крумкача — Флокі выпускаў па адным крумкачу, каб выведаць, дзе знаходзіцца суша, але першыя два вярнуліся пасля палёту, а трэці паляцеў і не вярнуўся. Дзякуючы гэтаму ўчынку Флокі стаў празывацца няйначай як Крумкачыным Флокі (ісл.: Hrafna-Flóki). Па дарозе Флокі зрабіў прыпынак на Фарэрскіх астравах, дзе выдаў замуж адну з дачок.

Да вострава Гардара ён падышоў з усходу, а потым паплыў уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа. Нарвежцы спыніліся ў месцы, пазней названым Азёрным фіёрдам. Там было шмат рыбы, і пасяленцы, занятыя рыбнай лоўляй, не нарыхтавалі дастаткова сена. За зіму ўсё іх быдла загінула. Вясна выдалася халоднай. Флокі падняўся на вяршыню адной гары і з яе ўбачыў на поўначы фіёрд, запоўнены крыгамі. Таму ён назваў востраў Лядовай краінай — Ісландыя. Таксама ў кнізе пра засяленне Ісландыі сустракаецца назва «Востраў Гардара» (ісл.: Garðarshólmi), дадзенае па імені іншага вікінга, Гардара Сваварсана.

Флокі хацеў вярнуцца дадому тым жа летам, але не паспеў падрыхтавацца да адплыцця і зазімаваў на востраве яшчэ раз. Ён адплыў у Нарвегію наступным летам і па вяртанні адгукаўся аб новай зямлі дрэнна. Адзін з яго спадарожнікаў, Хер’альу, быў аб’ектыўны ў сваіх апавяданнях, а другі, Таральу, распавядаў, быццам у Ісландыі алей капае з кожнай травінкі, за што атрымаў мянушку Таральу Алей.

Зноскі

  1. Книга о заселении Исландии I, 2