Абу Мустафа аль-Шэйбані
Абу Мустафа аль-Шэйбані | |
---|---|
Дата нараджэння | 1959 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Арганізацыя Бадра (да 2003) Сетка Шэйбані (2003—2006) Катаіб Саід аш-Шухада (з 2013) |
Род войскаў | апалчэнне |
Камандаваў | Сетка Шэйбані і Катаіб Саід аш-Шухада |
Бітвы/войны |
Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Абу Мустафа аль-Шэйбані (нар. 1959, Насірыя), таксама вядомы як Хамід Таджыл Фарыд аль-Атабі або Хамід аль-Шэйбані[1] — лідар іракскай групоўкі «Катаіб Саід аш-Шухада» і сеткі кантрабнадыстаў, якая стала адной з так званых «спецгруп».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Насірыя.
Падчас праўлення Садама Хусейна збег у Іран[1]. У выгнанні Шэйбані далучыўся да іракскай шыіцкай апазіцыі, уступіўшы ў шэрагі «Бадры», ваенізаванага крыла Вярхоўнага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Пасля амерыканскага ўварвання ён вярнуўся на радзіму, дзе арганізаваў кантрабанду зброі для шыіцкіх баевікоў. Сетка Шэйбані супрацоўнічала з групоўкай «Асаіб Ахль аль-Хак» Каіса Хазалі і іншымі так званымі «спецыяльнымі групамі». Значную дапамогу кантрабандыстам аказвала спецпадраздзяленне КВІР Ірана «Кодс»[2].
Мяркуецца, што сетка Шэйбані, акрамя паставак зброі, нясе адказнасць за выбух у ліпені 2005 года ў горадзе Басра, у выніку якога загінулі тры брытанскіх вайскоўца[3].
12 красавіка 2005 года Цэнтральны крымінальны суд Ірака выдаў ордэн на яго арышт. Улады абяцалі ўзнагароду ў памеры 200 000 долараў за інфармацыю пра месцазнаходжанне кантрабандыста[4]. У 2006 годзе Шэйбані бяжыць у Іран[1], але ўжо ў 2010-м вяртаецца назад. Гэта адбылося з нагоды стварэння ў верасні 2010 года кааліцыйнага ўрада прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з лідарам шыіцкіх паўстанцаў Муктадой ас-Садрам[5].
У 2013 годзе Шэйбані ўзначаліў групоўку «Катаіб Саід аш-Шухада»[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Абу Ясір аль-Шэйбані— малодшы брат, быў яго намеснікам у сетцы кантрабнадыстаў. Схоплены амерыканцамі 20 красавіка 2007 года[7].
Зноскі
- ↑ а б в United States Department of the Treasury Treasury Designates Individuals, Entity Fueling Iraqi Insurgency Архі��авана 28 мая 2010 года.
- ↑ Iran's Hard Power Influence in Iraq(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2014. Праверана 13 ліпеня 2022.
- ↑ BBC Iraq exit strategy still elusive, 21 September 2005
- ↑ GlobalSecurity.org Abu Mustafa al-Sheibani
- ↑ Iraq: Return of Sheibani’s killer squads, Sept. 30, 2010
- ↑ Iran's Foreign Legion: The Role of Iraqi Shiite Militias in Syria . Праверана 9 March 2015.
- ↑ Press Briefing, July 2