Род войск
Выгляд
Род войскаў (сіл) — складовая частка віду ўзброеных сіл дзяржавы, якая ўключае падраздзяленні, часці і злучэнні, якія маюць уласцівыя толькі ім асноўную зброю і ваенную тэхніку. Кожны род войскаў (сіл) мае характэрныя для яго баявыя ўласцівасці, прымяняе сваю тактыку і прызначаецца для выканання пэўных тактычных і аператыўна-тактычных задач. Да 20 стагоддзя існавалі тры роду войскаў: пяхота, кавалерыя і артылерыя (з 16 ст.). Са стварэннем у 20 ст. новай зброі, ваеннай тэхнікі і са зменай спосабаў вядзення бою і аперацыі з’явіліся новыя роды войскаў, а такі род войскаў, як кавалерыя, цалкам страціў сваё значэнне.
Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь можна вылучыць наступныя роды войскаў:
- механізаваныя войскі (мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні)
- ракетныя войскі і артылерыя
- вайсковая супрацьпаветраная абарона
- вайсковая разведка
- войскі сувязі
- інжынерныя войскі
- войскі радыёэлектроннай барацьбы
- войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
- авіяцыя
- радыётэхнічныя войскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамаў С. М. Род войск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 393. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Род войск // Радиоконтроль — Тачанка / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1980. — С. 137. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- Радыёнаў А.М., Янкоўскі В.І., Астрэйка А.С., Дубовік А.С. Пособие по тактической и технической подготовке (руск.). — Гродна, 2007.