Перайсці да зместу

Тараканьскі Богаяўленскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:44, 11 красавіка 2024, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Пап��рэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Манастыр
Тараканьскі Богаяўленскі манастыр
Краіна  Беларусь
Вёска Таракань (зараз Імянін)
Ордэнская прыналежнасць Ордэн Базыльян
Дата заснавання 10 студзеня 1757
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тараканьскі Богаяўленскі манастыр — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у в. Таракань (цяпер в. Імянін, Драгічынскі раён).

Царква у стылі віленскага барока пабудавана у 1710 годзе, мураваны кляштар у 1779 годзе.

Быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры ўніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя Холмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.

Манастыр быў канчаткова закрыты ў 1874 годзе ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галеччу абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 года заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа.

У 1950-х гадах (1959[1]) былая базылiянская царква была знішчана.

Зноскі