Перайсці да зместу

Другі пераходны перыяд (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:05, 3 красавіка 2024, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Другі пераходны перыяд
Месцазнаходжанне
Папярэдні ў спісе Сярэдняе царства, Егіпет
Наступны ў спісе Новае царства
Дата пачатку 1782 да н.э.[1]
Дата заканчэння 1570 да н.э.[1]
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другі пераходны перыяд, ці Другая пераходная эпоха — смутны час у гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 18—16 стст. да н.э., час праўлення XIV—XVII дынастый.

Негатыўным вынікам ліквідацыі Сенусертам III спадчыннасці дзяржаўных пасад стаў арганізацыйны хаос, які праявіўся пасля смерці апошняга фараона XII дынастыі Аменемхета III. Нестабільнасць цэнтральнай улады пад канец праўлення XIII дынастыі і паяўленне паралельнай XIV дынастыі выклікала аслабленне Егіпта.

Каля 1650 да н.э. краіна трапіла ў залежнасць ад семіцкіх плямён гіксосаў, якія заснавалі сталіцу ва ўсходняй частцы дэльты Ніла (Аварыс) і панавалі як XV і XVI дынастыі.

У сярэдзіне 16 ст. да н.э. фіванскія ўладары перамаглі гіксосаў і зноў аб’ядналі краіну.

Зноскі

  1. а б https://www.ancient.eu/Second_Intermediate_Period_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.