Перайсці да зместу

Нова-Волкаўскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 07:09, 31 студзеня 2024, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Нова-Волкаўскія могілкі?
59°52′50″ пн. ш. 30°21′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Першая згадка1946
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нова-Волкаўскія могілкі — некропаль у Фрунзенскім раёне Санкт-Пецярбурга. Размяшчаецца паабапал вуліцы Салова непадалёк ад лініі Віцебскай чыгункі (станцыя метро «Бухарэсцкая»). Плошча — 32,6 гектара. Могілкі атрымалі сваю сучасную назву ў 1946 годзе, у гэтым жа годзе канторы Нова-Волкаўскіх могілак была перададзена кіраванне магаметанскімі могілкамі.

Адрас: 192102, Санкт-Пецярбург, вуліца Салава, дом 80. З 1820-х гадоў на гэтай тэрыторыі існавалі Мусульманскія могілкі, якія складаліся з Татарскага і Персідскага ўчасткаў. Улетку 1831 года падчас эпідэмііі халеры ўзніклі «халерныя могілкі».

На Нова-Волкаўскіх могілках пахаваныя Героі Савецкага Саюза М. М. Кузьмін, В. Н. Малодчыкаў, І. П. Неўструеў, паэт Г. С. Сямёнаў, пісьменнік В. А. Лебедзеў, кампазітар А. А. Еўлахаў.

На тэрыторыі старых Мусульманскіх могілак пахаваныя арабіст М. А. Тантаві, генералы Т. Б. Дудараў і М. С. Энемук, урач С. М. Яновіч-Чайнскі.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1