Помнік Максіму Горкаму (Мінск)
Выгляд
Помнік | |
Помнік Максіму Горкаму | |
---|---|
53°54′21″ пн. ш. 27°34′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Скульптар | А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско |
Архітэктар | Алег Рыгоравіч Трафімчук |
Дата заснавання | 1981 |
Дата пабудовы | 1981 год |
Матэрыял | граніт, бронза |
Помнік Максіму Горкаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму пісьменніку Максіму Горкаму. Устаноўлены ў цэнтральнай частцы парку імя М. Горкага ў 1981 г. (скульпт. А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско, архіт. А. Трафімчук).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Агульная вышыня помніка скаладае 6 м. На невысокім гранітным ступеньчатым пастаменце бронзавая скульптура пісьменніка, які сядзіць на лаўцы, паклаўшы нагу на нагу, побач — скінутае паліто. М. Горкі паказаны маладым, у кашулі-касаваротцы. Ва ўсёй яго фігуры, у выразе твару рамантычная ўзнёсласць, высакароднасць, глыбокі роздум.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 195в. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.