Шаблон:Падзеі 13 мая
Выгляд
- 1324: Асвечаны Буржскі сабор (на фота).
- 1607: Заснаваны Джэймстаун, першая сталая англійская калонія ў Паўночнай Амерыцы.
- 1830: Эквадор выйшаў са складу Вялікай Калумбіі і абвясціў сябе рэспублікай.
- 1846: ЗША абвясцілі вайну Мексіцы.
- 1888: «Залаты закон» канчаткова адмяніў рабства ў Бразіліі.
- 1905: Нарадзілася беларуская актрыса Стэфанія Станюта.
- 1909: Cтартавала першая велагонка Джыра д’Італія.
- 1930: Памёр нарвежскі вучоны, палярны даследчык Фрыцьёф Нансен.
- 1937: Антысеміцкае выступленне ў Брэсце, нагодай для якога стаў напад на паліцэйскага.
- 1949: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена».
- 1981: Адбыўся замах на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла ІІ.